Парламентарыi гулялi ў футбол
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Наваполацку на стадыёне «Атлант» адбыўся незвычайны футбольны матч: на полi сустрэлiся каманда парламента i зорак беларускага футбола, якая мае назву «11 +» i каманда завода ўпраўлення мясцовага прадпрыемства «Нафтан» — «21+» (гэта нумар вытворчага падраздзялення). За мiнчан выступiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў (капiтан каманды).
Госцi выйгралi з лiкам 3:1. Iгрок Канаплёў галоў не забiваў, але ж прадэманстраваў высокi клас. У першым тайме сталiчныя футбалiсты ўжо выйгравалi з лiкам 1:0. «Нафтанаўцы» рабiлi ўсё, каб выправiць сiтуацыю, але ж не пашанцавала. Матч стаў добрым падарункам усiм гараджанам. Уваход на таварыскую сустрэчу быў свабодным. А пасля матча на гарадской плошчы адбыўся цудоўны канцэрт, якi далi артысты эстрады пад кiраўнiцтвам Васiля Раiнчыка. Нават дождж асаблiва не перашкодзiў святочнаму мерапрыемству. А каля 23 гадзiн нябёсы над Наваполацкам упрыгожыў феерверк. Як нам паведамiлi ў прэс-службе ААТ «Нафтан», вытворчая каманда «21+» i далей плануе запрашаць на матчы аматарскiя каманды з Беларусi i iншых краiн. Футбалiсты «Нафтана» ўжо выйшлi на мiжнародны ўзровень, сябруюць з многiмi замежнымi камандамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Наваполацку на стадыёне «Атлант» адбыўся незвычайны футбольны матч: на полi сустрэлiся каманда парламента i зорак беларускага футбола
|
|