Шлюбная геаграфiя
Юлiя ВIНАР, «Мiнск—Навiны»
Кожны чацвёрты саюз у Мiнскiм гарадскiм Доме шлюбаў заключаецца памiж парамi, у якiх жанiх цi нявеста — замежныя грамадзяне. Сёлета ўжо зарэгiстравана 223 шлюбы памiж мiнчанамi i прадстаўнiкамi 48 дзяржаў свету. У беларусак поспехам карыстаюцца грамадзяне Афганiстана — гэта краiна ўжо некалькi гадоў уваходзiць у першую пяцёрку па колькасцi заключаных шлюбаў з нашымi суайчыннiцамi. З года ў год у спiсе папулярнасцi лiдзiруюць Германiя, ЗША, Iталiя, Iзраiль. Пачынаючы з 2000-га i па гэты год у Мiнскi гарадскi Дом шлюбаў саюз са сталiчнымi жыхарамi прыходзiлi рэгiстраваць прадстаўнiкi 78 дзяржаў.
— Нiгерыя, Новая Зеландыя, Саудаўская Аравiя, Мексiка, Венесуэла — шлюбная геаграфiя вельмi вялiкая, — каментуе дырэктар Дома шлюбаў Надзея Рэутава. — Пры гэтым павялiчваецца колькасць жанiхоў-беларусаў, чыiмi абраннiцамi становяцца iншаземкi. Прычым беларускiя мужчыны таксама ўсё часцей жэняцца з усходнiмi дзяўчатамi, напрыклад, з Пакiстана i Iрана, Кiтая, В’етнама, Японii. Сярод краiн СНД, чыiм жыхарам аддаюць свае сэрцы нашы кавалеры i паненкi, нязменна лiдзiруюць Расiя i Украiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны чацвёрты саюз у Мiнскiм гарадскiм Доме шлюбаў заключаецца памiж парамi, у якiх жанiх цi нявеста — замежныя грамадзяне
|
|