21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Я не чакаў, што прапановы венесуэльскага боку будуць такiмi грунтоўнымі»

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

У нядзелю пачаўся трохдзённы вiзiт у Беларусь прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса. «Я прыехаў, — адзначыў у аэрапорце кiраўнiк лацiнаамерыканскай краiны, — каб закласцi першы i трывалы камень беларуска-венесуэльскага сяброўства — сяброўства, якое iдзе ад самога сэрца». Уга Чавес адзначыў, што вялiкiя дасягненнi ў розных галiнах Беларусi дазваляюць казаць аб добрых перспектывах двухбаковага супрацоўнiцтва.

Першыя словы Уга Чавеса на тэрыторыi Беларусi пацвердзiлiся ў панядзелак, калi праходзiлi афiцыйныя сустрэчы прэзiдэнтаў сам-насам i ў пашыраным складзе. Як адзначыў прэзiдэнт Венесуэлы, ён упершыню за апошнiя гады знаходзiцца ў такiм добрым настроi: «Уся наша дэлегацыя шчаслiва знаходзiцца ў Беларусi, мы ўжо даўно хацелi прыехаць у вашу краiну». Ён выказаў удзячнасць беларускаму боку за салiдарнасць з пазiцыяй Венесуэлы на мiжнароднай арэне i падкрэслiў, што прыбыў у Беларусь для таго, каб у сваю чаргу праявiць салiдарнасць з беларускiм урадам i народам. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў аб тым, што Беларусь i Венесуэла маюць вельмi шмат накiрункаў для ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. Калi меркаваць па часу, якi быў затрачаны на перамовы ў вузкiм складзе (а гэта больш за дзве гадзiны, што перавышала раней запланаваны час), то прэзiдэнты Беларусi i Венесуэлы сапраўды знайшлi тэмы для абмеркавання.

Адкрываючы перамовы ў пашыраным складзе, А. Лукашэнка яшчэ раз сардэчна прывiтаў прадстаўнiкоў Венесуэлы на беларускай зямлi. Паводле яго слоў, у 2006 годзе ў Беларусi адбылася «знамянальная падзея» — наша краiна ўпершыню прымае кiраўнiка лацiнаамерыканскай краiны, прычым асаблiва прыемна, што гэта У. Чавес. А. Лукашэнка заявiў, што ў Беларусi з вялiкай сiмпатыяй ставяцца да Венесуэлы i яе прэзiдэнта як да чалавека, якi адстойвае прынцыпы нацыянальнай незалежнасцi i справядлiвасцi. Пры гэтым ён паведамiў, што сродкi масавай iнфармацыi часта скажаюць iнфармацыю аб сiтуацыi ў Венесуэле i асаблiвасцях характару лiдара краiны, i мы ведаем, «па чыёй указцы гэта робiцца».

А. Лукашэнку задаволiў ход перамоў. Ён адзначыў, што сустрэў чалавека, якi добра i глыбока валодае пытаннямi эканомiкi, ваеннай абароны, якi беззапаветна любiць свой народ. З такiм чалавекам i дзяржавай прыемна мець справу. Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што «гэты вiзiт адкрые новую старонку» ва ўзаемаадносiнах Беларусi i Венесуэлы. А. Лукашэнка чакаў, што перамовы прынясуць вялiкi эфект. Аднак не чакаў, што прапановы венесуэльскага боку будуць такiмi грунтоўнымi i закрануць амаль усе сферы магчымага супрацоўнiцтва. Са свайго боку Беларусь таксама будзе прапаноўваць усё магчымае, «закрытых тэм тут не будзе».

У слове ў адказ Уга Чавес заявiў, што ў Беларусь «прывёз душу, рашучасць аб’яднацца i разам iсцi па гэтаму шляху». Для яго вялiкi гонар быць першым лацiнаамерыканскiм прэзiдэнтам, якi наведаў Беларусь. Уга Чавес адзначыў, што ведае гiстарычнае мiнулае беларускага народа, якiм можна ганарыцца. Не меншую рашучасць праяўляе беларускi народ i ў цяперашнi час, асаблiва на шляху адраджэння пасля сацыяльна-эканамiчнага крызiсу, да якога прывёў развал Савецкага Саюза. Уга Чавес адзначыў, што ведае аб тым, як беларускi народ пад кiраўнiцтвам А. Лукашэнкi змог пазбегнуць таго, каб iмперыялiзм перамог. «Гледзячы на новы свет, якi нараджаецца на нашых вачах, — адзначыў кiраўнiк Венесуэлы, — неабходна аддаць належнае беларускаму народу».

Уга Чавес пералiчыў станоўчыя рысы супрацоўнiцтва з Беларуссю. Гэта i выгаднае гэаграфiчнае становiшча памiж Еўропай i Азiяй, i адукаванасць беларускага народа, яго навуковыя дасягненнi, i паспяховая рэалiзацыя нацыянальных эканамiчных праектаў з дакладна вызначанымi мэтамi.

Гаворачы аб перспектывах знешнепалiтычнага супрацоўнiцтва, Уга Чавес адзначыў, што жадаў бы дасягнуць раўнавагi ў свеце, шматпалярнага свету, у якiм бы iснавалi розныя — вялiкiя i малыя — сiлы. Толькi такiм чынам, упэўнены ён, можна выратаваць свет ад глупства, ад вайны, а таксама ад каляровых рэвалюцый. Ён павiншаваў кiраўнiцтва Беларусi з тым, што «ўдалося нейтралiзаваць i разбiць каляровую рэвалюцыю».

Уга Чавес прапанаваў стварыць стратэгiчны альянс. Ён паведамiў, што прапанаваў стварыць двухбаковую камiсiю вельмi высокага ўзроўню, якая б на падставе вiзiту ў самым хуткiм часе пачала распрацоўваць розныя праекты, дакладна вызначыўшы iх мэты i задачы, а таксама сродкi, што патрэбны на iх рэалiзацыю. Камiсiя павiнна распрацаваць дэталёвы план супрацоўнiцтва ў эканамiчнай, навуковай, нафтахiмiчнай i iншых сферах. Паводле слоў кiраўнiка Венесуэлы, гэта дастаткова рознабаковыя сферы дзейнасцi, якiя дадуць навуковаму i эканамiчнаму патэнцыялам дзвюх краiн новы iмпульс для развiцця.

Напрыканцы Уга Чавес выказаў спадзяванне, што Аляксандр Лукашэнка стане першым беларускiм прэзiдэнтам, якi наведае Лацiнскую Амерыку i Венесуэлу.

Па вынiках перамоў прэзiдэнты Беларусi i Венесуэлы падпiсалi сумесную дэкларацыю Рэспублiкi Беларусь i Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла. Свае подпiсы пад дакументам кiраўнiкi дзяржаў паставiлi па вынiках перагавораў, якiя прайшлi як у вузкiм складзе, так i ў пашыраным фармаце.

У прысутнасцi прэзiдэнтаў былi падпiсаны мiжурадавыя пагадненнi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi, тэхналогiй, энергетыкi i нафтахiмii.

Таксама бакi падпiсалi мемарандумы аб узаемаразуменнi ў сферы палiтычных кансультацый памiж мiнiстэрствамi замежных спраў Беларусi i Венесуэлы, у галiне сельскагаспадарчага супрацоўнiцтва, а таксама мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам навукi i тэхналогii Венесуэлы аб навуковым, тэхналагiчным i iнавацыйным супрацоўнiцтве.

Затым Прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавес усклаў вянок да манумента Перамогi ў Мiнску.

Венесуэльскi лiдар пагутарыў з маладымi людзьмi i ветэранамi, якiя прыйшлi на плошчу Перамогi прывiтаць яго. «Моладзь i дзецi — душа планеты. Iм належыць будучыня, яны выратуюць свет ад эгаiзму, ад усiх недахопаў», — сказаў Уга Чавес.

Ён таксама прапанаваў арганiзаваць двухбаковую сустрэчу беларускай i венесуэльскай моладзi, студэнцкi абмен.

Пасля гэтага У. Чавес наведаў культурна-гiстарычны комплекс «Лiнiя Сталiна».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю пачаўся трохдзённы вiзiт у Беларусь прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика