Максiм Мiрны стаў пераможцам турнiру ў Штутгарце
Беларускi тэнiсiст Максiм Мiрны паспяхова выступiў у парным разрадзе буйнога турнiру «Mercedes Cup» у Штутгарце (Германiя).
Разам з аргенцiнцам Гастонам Гаўдыё беларус перамог у фiнале швейцарска-шведскi дуэт Iў Алегра — Роберт Лiндстэт. Матч праходзiў у вельмi напружанай барацьбе, аб чым сведчыць лiк партый — 7:5, 6:7, 12:10. У адзiночным разрадзе спаборнiцтваў з агульным прызавым фондам больш як $586 тыс. перамогу святкаваў iспанец Давiд Ферэр, якi абыграў у фiнале, што цягнуўся каля пяцi гадзiн, аргенцiнца Хасэ Акасуса — 6:4, 3:6, 6:7, 7:5, 6:4.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разам з аргенцiнцам Гастонам Гаўдыё беларус перамог у фiнале швейцарска-шведскi дуэт
|
|