«Дынама» дыхае ў спiну
У мiнулыя выхадныя быў згуляны чарговы, 14-ы тур чэмпiянату Беларусi па футболу. Пасля мiжкругавой двухтыднёвай паўзы праграму тура адкрывалi прадстаўнiкi Беларусi ў Кубку УЕФА — мiнскае «Дынама» i барысаўскi БАТЭ. Нечакана для многiх iнтрыга ў матчы страцiлася ўжо на 53-й хвiлiне. Галы Марсiо, Эду i двойчы Ковеля паставiлi БАТЭ на каленi. Усё, на што аказаўся здольны пераможца Кубка Беларусi-2006, гэта адыграць два мячы. Праўда, чым спадабалiся барысаўчане, гэта характарам. Увесь час да заканчэння матча яны правялi ў пастаянных атаках, аднак лiк больш не змянiўся. Пацярпела паражэнне i «Дарыда» — упершыню ў гэтым сезоне на сваiм полi, аднак лiдарства не страцiла. «Дарыда» — «Дынама» Брэст — 1:2. Чэмпiён краiны салiгорскi «Шахцёр» разабраўся з «Нафтанам» — 5:2. У гэтым матчы вызначылiся Клiменка «покерам», а вярнуўшыся на радзiму з маскоўскага «Тарпеда» Камароўскi — «дублем». Вынiкi астатнiх сустрэч: МТЗ-РIПА — «Лакаматыў» Мiнск — 7:1, «Тарпеда» — «Гомель» — 2:0, «Нёман» — «Лакаматыў» Вiцебск — 0:2, «Днепр» — «Белшына» — 3:3.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя быў згуляны чарговы, 14-ы тур чэмпiянату Беларусi па футболу |
|