Не стала класiка беларускай лiтаратуры Янкi Брыля
Кар. БЕЛТА
Не стала народнага пiсьменнiка, класiка беларускай лiтаратуры Янкi Брыля. 24 лiпеня пасля працяглай хваробы на 89-м годзе жыцця памёр адзiн з самых вядомых лiтаратараў ХХ стагоддзя. Пахаванне пiсьменнiка адбудзецца ў чацвер, 27 лiпеня.
Iван Антонавiч Брыль нарадзiўся ў Адэсе ў 1917 годзе. У 1922 годзе з бацькамi пераехаў на iх радзiму на Гродзеншчыну. З сакавiка 1939 года служыў у польскай марской пяхоце. У вераснi 1939 года трапiў у нямецкi палон, адкуль уцёк восенню 1941 года. З кастрычнiка 1942 года — сувязны партызанскай брыгады iмя Жукава Баранавiцкага партызанскага злучэння, у сакавiку—лiпенi 1944 года — партызан-разведчык брыгады «Камсамолец», рэдактар газеты «Сцяг свабоды» i сатырычнага антыфашысцкага лiстка «Партызанскае жыгала». З кастрычнiка 1944 года — у Мiнску. Працаваў у рэдакцыях газеты-плаката «Раздавiм фашысцкую гадзiну», часопiсаў «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве Беларусi. Першыя зборнiкi «Апавяданнi», «Нёманскiя казакi» раскрылi пiсьменнiка як арыгiнальнага майстра лiрыка-псiхалагiчнай прозы, знаўцу жывой народнай мовы. Жыццё даваеннай i пасляваеннай заходнебеларускай вёскi, усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў — асноўная тэматыка творчасцi Янкi Брыля. Чалавек у яго творах разглядаецца ў складаных сацыяльна-псiхалагiчных абставiнах. Героi Янкi Брыля — людзi тонкай душы, схiльныя да самааналiзу. Пяру пiсьменнiка належаць такiя аповесцi, як «Нiжнiя Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», «Птушкi i гнёзды». Шырокае прызнанне атрымалi лiрыка-фiласофскiя мiнiяцюры «Жменя сонечных промняў», «Вiтраж», «Вячэрняе». Адзiн з аўтараў (разам з А. Адамовiчам i У. Калеснiкам) кнiгi «Я з вогненнай вёскi». Янка Брыль — народны пiсьменнiк Беларусi (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1952), Лiтаратурнай прэмii iмя Я. Коласа (1963), Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я. Коласа (1982).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 лiпеня пасля працяглай хваробы на 89-м годзе жыцця памёр адзiн з самых вядомых лiтаратараў ХХ стагоддзя. Пахаванне пiсьменнiка адбудзецца ў чацвер,
|
|