Бывайце, Іван Антонавіч!«Пытаюцца часам на літаратурных сустрэчах, ці хацеў бы я пражыць сваё жыццё яшчэ раз, нанава. А я за сябе не ручаюся, што пражыў бы яго лепш, чым гэтае». З кнігі мініяцюр і эсэ «З людзьмі і сам-насам». Янка Брыль... Хiба можна ўявiць беларускую лiтаратурную прастору без яго твораў, на якiх выраслi ўсе мы?! Хiба можна ўявiць нас без светлай, сакавiтай, чыстай брылёўскай мовы?! Крыўдна, горка i несуцешна, што Iвана Антонавiча ўжо няма. Ён быў значнай часткай планеты, iмя якой — Беларусь. Такiмi яго зрабiлi праца, любоў да зямлi i жыцця, плён яго рамяства — раманы, аповесцi, апавяданнi, сотнi лiрычных мiнiяцюр. Але ён пакiнуў непаўторную спадчыну, i таму святло яго слова не згасне. Хацелася зноў завiтаць у прыгожы прынёманскi куток з мiлагучнай назвай Крынiчнае, бо наблiжаўся чарговы яго дзень нараджэння, да якога ён не дажыў усяго пару тыдняў. Тут заўсёды збiралiся сябры, калегi, чытачы. I здымак, на якiм вы бачыце класiка беларускай лiтаратуры, быў зроблены ў адзiн з апошнiх яго дзён нараджэння на лецiшчы ў Крынiчным. Адсюль ён прывозіў да нас свае новыя творы, сюды гасцінна запрашаў, шчодра частаваў ні з чым не параўнальнай асалодай брылёўскай мовы. Бывайце, Іван Антонавіч! Звяздоўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Янка Брыль... Хiба можна ўявiць беларускую лiтаратурную прастору без яго твораў, на якiх выраслi ўсе мы?! Хiба можна ўявiць нас без светлай, сакавiтай |
|