Прычына — у адмове рухавiка першай ступенi ракеты-носьбiта?
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
«Пры запуску ракеты-носьбiта «Днепр», якая павiнна была вывесцi на арбiту 18 касмiчных апаратаў, у тым лiку першы беларускi штучны спадарожнiк Зямлi «БелКА», аварыйна спынiлi работу рухавiкi першай ступенi ракеты. Гэта асноўная прычына ўзнiкнення няштатнай сiтуацыi на цяперашнi час. Такi афiцыйны пункт гледжання «Раскосмасу», — паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Федэральным касмiчным агенцтве Расii.
Дакладнае месца падзення ракеты-носьбiта пакуль не ўстаноўлена. У «Раскосмасе» таксама паведамiлi, што прынята рашэнне аб стварэннi аварыйнай дзяржаўнай камiсii. Менавiта яна вызначыць перспектывы далейшых запускаў ракеты-носьбiта «Днепр».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакладнае месца падзення ракеты-носьбiта пакуль не ўстаноўлена |
|