Новыя офiсы МТС
Аляксандр ПУКШАНСКI
Новы цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС паспяхова працуе ў Вiцебску. Ён знаходзiцца на скрыжаваннi вулiцы Чкалава i праспекта Будаўнiкоў. Яго клiентамi стануць жыхары вялiкага мiкрараёна i наведвальнiкi суседнiх прэстыжных гандлёвых цэнтраў. У прасторным адрамантаваным памяшканнi таксама размясцiўся адмiнiстрацыйна-тэхнiчны блок Вiцебскага фiлiяла МТС.
Паводле слоў яго дырэктара Iгара Саўчанкi, «...рынак сотавай сувязi патрабуе пастаянна знаходзiць новыя зручныя i простыя рашэннi для тых, хто карыстаецца нашымi паслугамi. Гэтыя рашэннi рэалiзуюцца ў першую чаргу ва ўласных цэнтрах абслугоўвання абанентаў МТС, колькасць якiх пастаянна расце... Першы ўласны цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС за межамi сталiцы быў адкрыты ў Вiцебску тры гады таму. Сёлета ў лютым яшчэ адзiн цэнтр пачаў працаваць у Полацку. Новы цэнтр на Чкалава, 19, корпус 1 — трынаццаты па лiку офiс МТС у краiне. Да канца года плануецца адкрыць яшчэ 6. У Наваполацку цэнтр абслугоўвання клiентаў МТС адкрыўся ў сярэдзiне лiпеня ў памяшканнi гандлёвага цэнтра «Стралецкi Капiтал». I ён стаў першым уласным цэнтрам у гэтым горадзе буйнейшага сотавага аператара. Многiя навапалачане, што працуюць на буйных прадпрыемствах, ды i маленькiх, ацанiлi зручнасць карпаратыўнай сувязi ад МТС. I, наогул, Наваполацк — горад моладзi, таму танныя i якасныя паслугi МТС карыстаюцца тут вялiкай папулярнасцю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС паспяхова працуе ў Вiцебску |
|