Лазня з... Iнтэрнэтам
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У Мар’iнай Горцы пабудавалi новую лазню. Жыхары горада i раёна чакалi яе з’яўлення вельмi доўгi час. Як паведамляла «Звязда», на Мiншчыне да канца гэтага года павiнны знiкнуць усе даўгабуды. Прыемна, што планы здзяйсняюцца.
Старшыня Мiнаблвыканкама Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ расказаў, што раней у бюджэце не было дастатковых сродкаў, каб завяршыць будаўнiцтва аб’ектаў, узвядзенне якiх пачалося гадоў пятнаццаць, а то i больш, таму: — За пяць гадоў бюджэт павялiчыўся амаль у пяць разоў. Гэта дазволiла заняцца сацыяльнай сферай. Да канца года засталося завяршыць яшчэ некалькi даўгабудаў — бальнiц у Валожыне i Старобiне, напрыклад. Адметна, што пры будаўнiцтве таго цi iншага аб’екта вельмi высокiя патрабаваннi прад’яўляюцца да ўнутранага i знешняга выгляду: — Трэба, каб новабудоўлі былi па-сапраўднаму сучасныя — у плане i камфорту, i прасторы, i ўтульнасцi, i прыгажосцi памяшканняў. Хачу выказаць падзяку будаўнiкам Мiншчыны — няма такой работы, якую б яны не выканалi, — падкрэслiў Мiкалай Дамашкевiч. — А вось праекты будучых будынкаў, i гэта вельмi строгае патрабаванне, павiнны быць самымi сучаснымi, улiчваць усе сусветныя архiтэктурныя распрацоўкi. Лазня ў Мар’iнай Горцы была ўзведзена менавiта па такiх прынцыпах. Пра еўрапейскую якасць аздаблення, прасторныя памяшканнi з месцамi для адпачынку доўга казаць не будзем. Першыя наведвальнiкi, заўзятыя аматары пары, расказалi, што нават у сталiцы яны не бачылi такога высокага ўзроўню. У лазнi ёсць усё: парыльныя памяшканнi з вялiкiм i малым басейнамi, на двух паверхах размясцiлiся ўтульныя кафэ з бiльярдам, кабiнет манiкюру i педыкюру, масажная зала, салярый (жанчыны горада былi вельмi задаволеныя гэтым), цырульня. Працуе аптэка — акрамя iншага, яна будзе гандляваць спецыяльнымi лекавымi напоямi. I нават... камп’ютарны клас. Напэўна, гэта першая лазня, у якой пасля добрай пары можна выйсцi ў Iнтэрнэт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Мiнаблвыканкама Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ расказаў, што раней у бюджэце не было дастатковых сродкаў, каб завяршыць будаўнiцтва аб’ектаў, узвядзенне |
|