Спякота i вада губiць выключна п’яных
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiлi рэдакцыi ў Рэспублiканскiм таварыстве выратавання на водах, за мiнулы тыдзень на рэках i вадасховiшчах краiны цярпелi бедства 149 чалавек. У 123 выпадках людзi былi выратаваны i папярэджаны. Аднак за перадапошнiя 7 дзён лiпеня ў вадзе загiнула ажно 26 чалавек, з якiх адзiн непаўналетнi.
Паводле слоў галоўнага спецыялiста таварыства выратавання на водах Вiктара Прыгодзiча, асноўнай прычынай гiбелi людзей стала неасцярожнасць i грэбаванне правiламi бяспекi паводзiнаў на вадзе. Экспертамi было падлiчана, што ўсе загiнулыя патанулi ў неахоўваемых вадаёмах, больш таго 90 працэнтаў з iх папярэдне ўжывалi спiртныя напоi. Суразмоўца адзначыў, што сёлетняя статыстыка няшчасных выпадкаў дае падставы меркаваць, што людзi пачалi паводзiць сябе каля вады крыху асцярожней, бо з пачатку года на вадасховiшчах загiнула на 134 чалавекi менш, чым летась. Аднак, людзi, задумайцеся: за паўгода ў краiне патануў 341 чалавек! Гэта вельмi шмат. Заставайцеся заўсёды пiльнымi i асцярожнымi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi рэдакцыi ў Рэспублiканскiм таварыстве выратавання на водах, за мiнулы тыдзень на рэках i вадасховiшчах краiны цярпелi бедства 149 чалаве |
|