Папаўся на брыльянтах i... гарэлцы
Iгар ГРЫШЫН
У вёсцы Шчамыслiца, што ў Мiнскiм раёне, праваахоўнiкамi быў затрыманы грамадзянiн Арменii, якi без рэгiстрацыi пражываў у Дзяржынску.
Раней гэты грамадзянiн ужо меў нелады з законам: ён быў судзiмы за крадзеж i выкарыстанне падробных акцызных марак Беларусi. На гэты ж раз узялi зламыснiка пры спробе збыць 50 брыльянтаў i 84 бутэлькi фальсiфiкаванай гарэлкi. Пры вобыску па месцы жыхарства затрыманага канфiскавана 100 лiтраў спiртазмяшчальнай вадкасцi, 157 бутэлек фальсiфiкаванай гарэлкi, 7 тысяч гарэлачных этыкетак i 1,5 тысячы падробных акцызных марак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Шчамыслiца, што ў Мiнскiм раёне, праваахоўнiкамi быў затрыманы грамадзянiн Арменii, якi без рэгiстрацыi пражываў у Дзяржынску |
|