21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Страцiлi спартсменаў — набылi трэнераў

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Бiятлон

Цi паверылi б вы, калi б даведалiся, што вопытныя «страляючыя лыжнiкi» i шматразовыя чэмпiёны свету Алена Зубрылава, Вадзiм Сашурын, Алег Рыжанкоў i Уладзiмiр Драчоў мэтанакiравана збочылi з лыжнi i прапусцiлi наперад маладых бiятланiстаў? Аднак гэта адбылося. Праўда, чацвёрка, не проста ўпусцiла магчымасць заваяваць узнагароды на спаборнiцтвах, а наогул вырашыла завяршыць сваю спартыўную кар’еру, а значыць — барацьба за медалi, шанц узняцца на п’едэстал i пачуць нацыянальны гiмн краiны ў свой гонар засталiся ў мiнулым.

Развiтанне з ваеннаслужачымi-спартсменамi органаў дзяржаўнай бяспекi адбылося ў «Раўбiчах». У той жа вечар, у тым жа месцы стартавалi мiжнародныя спаборнiцтвы па бiятлону на лыжаролерах. На тварах экс-атлетаў чыталася жаданне таксама праявiць сябе ў спрынтарскiх гонках, але кожны з iх разумеў, што перад iмi ўжо стаяць iншыя задачы: мы страцiлi квартэт бiятланiстаў, але набылi трэнераў, якiя будуць працаваць у нацыянальнай камандзе i перадаваць свае веды новаму пакаленню. Адразу ўзнiкла пытанне, а цi ёсць у нас замена Зубрылавай, Сашурыну, Драчову, Рыжанкову?

Паводле слоў кiраўнiка федэрацыi бiятлона Сцяпана СУХАРЭНКI, раней запрашалi спартсменаў з-за мяжы, а сёння ёсць уласныя кадры. «У абласных секцыях зараз бiятлонам займаецца каля дзвюх тысяч юнакоў i дзяўчат, таму неўзабаве з’явяцца новыя зубрылавы i сашурыны», — паведамiў Сцяпан Мiкалаевiч. Паводле яго слоў, гэты зiмовы вiд спорту ў нашай рэспублiцы асаблiва папулярны. У iм склалiся традыцыi. «Сёлета, на жаль, не ўдалося здабыць алiмпiйскiя ўзнагароды, хоць былi амаль побач з iмi, таму зараз аналiзуем выступленне беларусаў на Гульнях у Турыне, каб не дапусцiць памылак у будучынi».

Нехта з класiкаў адзначыў, што развiтанне — маленькая смерць. Вось я i вырашыла пацiкавiцца ў былых бiятланiстаў, наколькi цяжка iм «памiраць» як спартсменам.

Алена ЗУБРЫЛАВА:

— У бiятлон я прыйшла ў 1991-м, пасля таго, як мой першы трэнер пераквалiфiкаваўся, а спачатку займалася ў яго лыжнымi гонкамi. Вельмi цяжка пакiдаць, але ў мяне ўжо не той узрост, каб працягваць трэнiравацца i выступаць у тым жа тэмпе, ды i адпачыць хочацца... У мяне шмат «золата», «серабра» i «бронзы», але сярод iх няма алiмпiйскай узнагароды. У гэтым годзе такая магла быць i ў спрынце, i ў эстафеце, але не атрымалася. Магчыма, не лёс.

Алег РЫЖАНКОЎ:

— Завяршаю сваю спартыўную кар’еру, бо стамiўся, незадаволены апошнiмi вынiкамi, ды i настаў час пераходзiць на трэнерскую працу. У бiятлоне я з восьмага класа. Да алiмпiйскага медаля так i не дацягнуў (уздыхае). Хто будзе капiтанам пасля мяне? Чуў, што быццам Рустам Валiулiн.

Вадзiм САШУРЫН:

— Першую грамату я атрымаў у 1979-м i яшчэ б бегаў, але, ведаеце, як толькi ў цябе з’яўляецца жонка, дзецi, часу на заняткi спортам застаецца недастаткова, таму i пакiдаю бiятлон, каб больш быць з сям’ёй. У мяне было шмат траўмаў. У прынцыпе дваццаць сем гадоў у спорце — дастаткова. Шкадую толькi, што за сваю кар’еру не здолеў заваяваць алiмпiйскi медаль, а вось крыўднае 4-е месца было. Самым значным дасягненнем лiчу перамогу на першынстве свету-1999 у эстафетнай гонцы.

Уладзiмiр ДРАЧОЎ:

— Я быў у тройцы прызёраў на Алiмпiядах у эстафеце, але чэмпiёнам так i не паспеў стаць. Не хапiла ўдачы. Праўда перамагаў-такi ў агульным залiку на Кубку свету! Я б яшчэ застаўся. Здароўе дазваляе. Можа, i вярнуся на год, але трэба ж даць дарогу маладым.

Пажадаем iм удачы ў новай якасцi i будзем спадзявацца, што з выхадам лiдараў «стрэляць» iх сябры па камандзе i ў беларускай скарбонцы будзе алiмпiйскi медаль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развiтанне з ваеннаслужачымi-спартсменамi органаў дзяржаўнай бяспекi адбылося ў «Раўбiчах». У той жа вечар, у тым жа месцы стартавалi мiжнародныя спаб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика