Курорты Балгарыi перажываюць нашэсце камароў
Кар. БЕЛТА
Чарнаморскiя курорты Балгарыi перажываюць нашэсце камароў. Як сведчаць вiдавочцы, цэлыя хмары насякомых лiтаральна акупавалi курорты на поўнач i поўдзень ад Бургаса, перадаюць iнфармагенцтвы.
Турысты ад камароў ратуюцца ў моры, а гаспадары атэляў выдаткоўваюць значныя сумы, каб забяспечыць сваiм гасцям больш-менш камфортны адпачынак. Уладальнiкi шматлiкiх рэстаранаў i кафэ церпяць страты — рэдкi турыст здольны выседзець больш за пятнаццаць хвiлiн пад нацiскам камароў. Цяпер у барацьбу з камарамi, на якую адмiнiстрацыяй курортных гарадоў выдзелена некалькi тысяч еўра, уступiлi спецыялiзаваныя каманды. На думку спецыялiстаў, прычынай нашэсця насякомых сталi лiпеньскiя штормы i паводкi, услед за якiмi на курортах усталявалася гарачае надвор’е. Акрамя таго, у 11 абласцях краiны зарэгiстравана нашэсце вусеняў. Яны актыўна размнажаюцца, знiшчаючы раслiннасць на вялiзных плошчах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турысты ад камароў ратуюцца ў моры, а гаспадары атэляў выдаткоўваюць значныя сумы, каб забяспечыць сваiм гасцям больш-менш камфортны адпачынак |
|