Кiно пра сапраўдных мужчын
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi У апошнi дзень лiпеня Першы нацыянальны тэлеканал пачынае паказваць серыял «Афiцэры».Толькi не трэба блытаць яго са знакамiтай савецкай карцiнай 1971 года. Цяперашнiя «Афiцэры» — гэта свежанькi расiйскi серыял, зняты лiтаральна ў гэтым годзе, прычым нiякi не рымейк i не працяг ранейшай гiсторыi. Адзiнае, што раднiць два такiя розныя фiльмы — у абодвух зняўся акцёр Васiль Ланавой, праўда, у серыяле ўжо не ў галоўнай ролi. Па сюжэту сучасных «Афiцэраў», двух сяброў-афiцэраў элiтнага падраздзялення пастаянна накiроўваюць у розныя «гарачыя кропкi»: Афганiстан, Афрыка. Ускладняе баявыя адносiны тое, што сябры кахаюць адну дзяўчыну, дый яна з аднолькавай трывогай чакае абодвух... Акрамя мноства трукаў i спецэфектаў, аздобленых рамантычнай лiнiяй, прыцягваюць увагу гледачоў экзатычныя пейзажы (здымкi праходзiлi не толькi ў Маскве i вобласцi, але i ў Таджыкiстане, Узбекiстане, і нават Марока). Ну i, натуральна, асобных слоў заслугоўвае акцёрскi састаў: ужо згаданы Васiль Ланавой, Сяргей Гаробчанка, Аляксей Макараў, Аляксандр Балуеў, Аляксандр Рапапорт, Уладзiмiр Майсурадзе i iншыя. У масоўцы здымалiся студэнты з розных краiн Афрыкi, у другасных ролях многа замежных акцёраў — з Сенегала, Камеруна, Нiгерыi, Гвiнеi-Бiсау. Народны артыст Расii Алег Газманаў так пранiкся здымачнымi матэрыяламi, што спецыяльна для серыяла за адну ноч напiсаў песню «Два арлы» — цiкава, цi ёсць у ёй паралелi са славутымi «Афiцэрамi» 71-га года? Прэм’ера вострасюжэтнага серыяла «Афiцэры» адбудзецца на БТ 31 лiпеня а 22-й гадзiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнi дзень лiпеня Першы нацыянальны тэлеканал пачынае паказваць серыял «Афiцэры» |
|