Рыбаку пашанцавала
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Адпраўляючыся на Сож у раён вёскi Шарсцiн, што непадалёк ад горада Веткi, дырэктар аднаго з прыватных унiтарных прадпрыемстваў Гомеля У. Уласенка спадзяваўся злавiць на спiнiнг цi то шчупака, цi то судака, якiя, казалi мясцовыя жыхары, аблюбавалi тут «гаршчок» — глыбокi вiр, дзе вада так i кiпiць. Але гэтыя драпежнiкi так i не ўзялiся на спiнiнг. I рыбак ужо зусiм страцiў надзею на ўдачу, калi блешня моцна зачапiлася за нешта на дне. Корч, падумаў Уласенка i з усяе сiлы пачаў цягнуць леску. I раптам нешта шмарганула яе. Ды так, што рыбак зразумеў: рыбiна. Пачалася барацьба з ёй, якая доўжылася пяцьдзесят хвiлiн i ў якую ўключылiся два сябры Уласенкi. I вось фiнал: сом вагой у васемнаццаць кiлаграмаў апынуўся на беразе. Сапраўднае рыбацкае шчасце.
Дарэчы, у той жа самы дзень адзiн з таварышаў рыбака выцягнуў з таго ж самага вiра сомiка ў паўтара кiлаграма. А яшчэ раней нехта з рыбакоў злавiў у гэтым жа самым месцы сома вагой у 23 кiлаграмы. Чым не гiгант!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачалася барацьба з ёй, якая доўжылася пяцьдзесят хвiлiн i ў якую ўключылiся два сябры Уласенкi. I вось фiнал: сом вагой у васемнаццаць кiлаграмаў апы
|
|