21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё пра льготы ветэранам працы

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адкажыце, калi ласка, на такое пытанне: якiя зараз iснуюць iльготы для вясковых пенсiянераў? I хто можа карыстацца гэтымi льготамi?

Таццяна Дайнека, Акцябрскi раён

Як патлумачылi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, па-першае, трэба мець на ўвазе, што нiякiх адрозненняў па льготах памiж вясковымi i гарадскiмi пенсiянерамi практычна няма. А па-другое, само права на льготы маюць не ўсе пенсiянеры, а толькi ветэраны працы. Iнакш кажучы, мужчыны з не менш чым 30-гадовым i жанчыны з не менш чым 25-гадовым працоўным стажам, якiя да таго ж дасягнулi агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту.

Такiм чынам, iльготы для ветэранаў вызначаны такiя. Па-першае, гэта права на пазачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы. Па-другое, магчымасць першачарговай устаноўкi кватэрнага тэлефона. Па-трэцяе, карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх было замацаванне ў перыяд работы цi службы, а таксама бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах. Чацвёртае. Пры дасягненнi ветэранам працы 70-гадовага ўзросту прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка з кошту лекаў, якiя набываюцца па рэцэптах урачоў, у парадку i на ўмовах, вызначаных урадам Беларусi. Пятая льгота — бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем зубных пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, бясплатнае забеспячэнне ў вызначаным парадку iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi, а таксама (пры адпаведных медыцынскiх паказаннях) забеспячэнне бясплатна цi на ўмовах iльготнай аплаты тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам.

Шостае. Зноў-такi пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў робiцца забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi i дамы адпачынку. Парадак i ўмовы прадастаўлення пуцёвак вызначаюцца заканадаўствам. Пры гэтым працуючым ветэранам у дадзеным выпадку трэба звяртацца па месцы працы, а непрацуючым — па месцы атрымання пенсii. Сёмае. Ветэранам прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка па аплаце праезду на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту за выключэннем таксi. I восьмае. Ветэраны працы могуць карыстацца 50-працэнтнай скiдкай па аплаце праезду на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiнаў, а ветэраны, якiя пражываюць у сельскай мясцовасцi, — таксама 50-працэнтнай скiдкай па праезду ў мiжгароднiх аўтобусах у межах свайго адмiнiстрацыйнага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкажыце, калi ласка, на такое пытанне: якiя зараз iснуюць iльготы для вясковых пенсiянераў? I хто можа карыстацца гэтымi льготамi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика