Цесна... Тут. А ў iншым месцы?
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне У сувязi з тым, што на кожнага сямейнiка ў нас прыходзiцца менш за 15 кв. метраў агульнай плошчы, сям’ю паставiлi на кватэрны ўлiк. Але зараз да ўсiх тых даведак, што мы ўжо сабралi i здалi, запатрабавалi новыя — аб тым, што ў дадзеным населеным пункце нi ў кога з членаў сям’i ва ўласнасцi цi ў карыстаннi няма iншых жылых памяшканняў. Цi законна гэта?А. МIХАСЕЎ. Сапраўды, забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання вызначаецца зыходзячы з сумы агульнай плошчы ўсiх жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ў гэтым населеным пункце ва ўласнасцi цi ў карыстаннi грамадзянiна i членаў яго сям’i, з якiмi ён прымаецца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Гэта правiла прадугледжана новым Палажэннем аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565 i ўступiла ў сiлу з 8 красавiка 2006 г.). Пры асобным пражываннi членаў сям’i забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання аднаго чалавека вызначаецца зыходзячы з той, што прыпадае на грамадзянiна i членаў яго сям’i, з якiмi ён прымаецца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, сумы агульнай плошчы ўсiх жылых памяшканняў, што знаходзяцца ў iх карыстаннi цi ва ўласнасцi, за вылiкам агульнай плошчы, якая прыпадае на iншых грамадзян (за выключэннем наймальнiкаў i паднаймальнiкаў), якiя пражываюць у гэтых жылых памяшканнях, але не ўключаны ў лiк членаў сям’i грамадзянiна, з якiмi ён прымаецца на ўказаны ўлiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кватэрнае пытанне |
|