Першыя!
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Першыя 1840 абiтурыентаў ужо сталi студэнтамi дзённага бюджэтнага аддзялення ВНУ першага патоку, паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення кантролю органаў адукацыi, навукi i культуры Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Гапоненка.
Ён адзначыў, што ў пералiк ВНУ першага патоку ўвайшлi Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Ваенная акадэмiя, Камандна-iнжынерны iнстытут i Гомельскi iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, а таксама Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў. Паводле слоў Уладзiмiра Гапоненкi, у краiне створана эфектыўная сiстэма правядзення ўступнай кампанii, якая практычна выключае злоўжываннi або недаацэнку ведаў абiтурыентаў, што дае магчымасць на практыцы рэалiзаваць прынцып справядлiвасцi. Такiм чынам, у гэтым годзе першакурснiкамi Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi сталi 212 чалавек. Сярэднi конкурс у ВНУ склаў 1,4 чалавека на месца. У Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў цяпер будуць навучацца на дзённым бюджэтным аддзяленнi 134 студэнты. Сярэднi конкурс па акадэмii — 4,7 чалавека на месца. А самы высокi конкурс быў на спецыяльнасць «Акцёрскае майстэрства» — 11,6. У Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў паступiлi 377 юнакоў i дзяўчат, вытрымаўшы пры гэтым конкурс 3,1 чалавека на месца. У Ваенную акадэмiю Рэспублiкi Беларусь прыняты 553 курсанты. Конкурс склаў 1,85 чалавека на месца. Курсантамi Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў сталi 421 чалавек, якiя прайшлi ўсе iспыты i вытрымалi конкурс — 2,86 чалавека на месца. Дарэчы, у гэтым годзе конкурс сярод дзяўчат склаў 9 чалавек на месца. Больш за 7 дзяўчат змагалiся за права заняць адно студэнцкае месца ў Камандна-iнжынерным iнстытуце Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. Сярод юнакоў конкурс у гэту ВНУ быў крыху нiжэйшы — 5,4 чалавека на месца. У Гомельскi iнжынерны iнстытут МНС прыняты 75 студэнтаў на дзённае бюджэтнае аддзяленне, расказаў Уладзiмiр Гапоненка. Конкурс тут склаў 5,6 чалавека на адно студэнцкае месца. Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення, больш падрабязны аналiз правядзення ўступнай кампанii ў ВНУ першага патоку супрацоўнiкi Камiтэта дзяржкантролю пры садзейнiчаннi зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў складуць крыху пазней.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя 1840 абiтурыентаў ужо сталi студэнтамi дзённага бюджэтнага аддзялення ВНУ першага патоку, паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення кантролю орг |
|