Вясковы адпачынак: цікава і карысна
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Праблема баўлення вольнага часу моладзi ў Радашковiчах, нарэшце, вырашылася. Днямi тут адчынiўся Цэнтр культуры i адпачынку. Былое атэлье пасля рамонту i рэканструкцыi пераўтварылася ў сучасны будынак, дзе ёсць усё неабходнае для цiкавага i карыснага адпачынку — бiльярдная, дыскатэчная пляцоўка, актавая зала на 200 месцаў, памяшканнi для заняткаў спортам i дзейнасцi розных гурткоў.
Паводле слоў намеснiка страшынi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Анатоля МIРЧУКА, усе жыхары Радашковiчаў, а гэта каля шасцi з паловай тысяч чалавек, атрымалi вельмi добры падарунак: — Рамонт каштаваў каля 1 мiльярда 200 мiльёнаў рублёў. Калi раней адпачынак моладзi ў Радашковiчах не быў арганiзаваны, то зараз мы можам прапанаваць усiм жадаючым розныя цiкавыя заняткi — фiтнэс, гурткi народнага майстэрства, культурныя вечарыны i канцэрты. Акрамя дапамогi ў будаўнiцтве, на мiнулым тыднi аблвыканкам перадаў для Цэнтра сiстэмы вiдэаназiрання, светлавое абсталяванне для правядзення танцавальных праграм i канцэртаў. Радашковiчы з’яўляюцца адным з вядомых месцаў у Беларусi, дзе займаюцца керамiчным мастацтвам. Гэты напрамак будзе развiвацца i ў новым Цэнтры культуры i адпачынку. Як паведамiў начальнiк аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр РАМАНОВIЧ, Цэнтр павiнен прыносцiь прыбытак. Плануецца, што акрамя сваёй асноўнай дзейнасцi, у iм будуць праводзiцца i прыватныя карпаратыўныя вечарыны арганiзацый i прадпрыемстваў, платныя дыскатэкi, творчыя калектывы будуць гастраляваць з канцэртамi па раёну. Радашковiчы-Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема баўлення вольнага часу моладзi ў Радашковiчах, нарэшце, вырашылася. Днямi тут адчынiўся Цэнтр культуры i адпачынку |
|