21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Упершыню ў Беларусi праводзiцца «Кiрмаш рамёстваў» для маладых iнвалiдаў

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена ПРУС, БЕЛТА

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя дапамогi дзецям-iнвалiдам i маладым iнвалiдам» з 26 лiпеня па 1 жнiўня праводзiць «Кiрмаш рамёстваў» у рамках праекта «Я — дарослы!». Мерапрыемства адбудзецца на базе санаторыя «Зорны» ў Радашковiчах Мiнскай вобласцi, паведамiла намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання Марыя Сiнякевiч.

Паводле яе слоў, удзельнiкамi кiрмашу стануць падлеткi i маладыя людзi з разумовымi i фiзiчнымi абмежаваннямi з 12 гарадоў Беларусi (Баранавiчы, Калiнкавiчы, Асiповiчы, Жлобiн, Магiлёў, Жодзiна, Вiлейка, Лунiнец, Барань, Слаўгарад, Маладзечна i Мiнск). У гэтых гарадах па iнiцыятыве ГА «БелАДДIiМI» створаны працоўныя майстэрнi для людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Прычым як на базе аддзяленняў дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, так i на базе арганiзацый БелАДДIiМI. «У гэтых майстэрнях iнвалiды, якiя па стану здароўя не могуць быць працаўладкаваны на звычайных прадпрыемствах, атрымлiваюць розныя працоўныя навыкi», — сказала Марыя Сiнякевiч.

На «Кiрмаш рамёстваў» маладыя людзi прывязуць свае вырабы. Людзям з абмежаваннямi даецца магчымасць абмяняцца вопытам, набыць новыя веды i ўменнi. Сваё майстэрства яны змогуць удасканалiць на занятках у майстар-класах па бiсера- i лозапляценню, вышыванню, палiграфii i г.д. Пройдуць трэнiнгi па асобаснаму росту.

Мэта кiрмашу — дапамога ў iнтэграцыi iнвалiдаў у грамадства, павышэнне iх самастойнасцi i незалежнасцi праз пасiльную працу, падкрэслiла субяседнiца.

У дзень завяршэння кiрмашу адбудзецца круглы стол на тэму «Аддзяленнi дзённага знаходжання i працоўныя майстэрнi — перспектыва незалежнага жыцця людзей з асаблiвасцямi ў развiццi». У iм прымуць удзел прадстаўнiкi мiнiстэрстваў адукацыi, аховы здароўя, працы i сацыяльнай абароны Беларусi.

Марыя Сiнякевiч адзначыла, што кiрмаш праводзiцца ў рамках праекта, якi фiнансуецца ўрадам Германii. Ён уключае арганiзацыю майстэрняў, забеспячэнне iх абсталяваннем, правядзенне навучальных семiнараў i г.д. Аб’ём фiнансавання праекта «Я — дарослы!» на 2005—2006 гады складае каля 30 тыс. еўра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства адбудзецца на базе санаторыя «Зорны» ў Радашковiчах Мiнскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика