21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Муз-news

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Дзе музыка? Тут!

Пад назвай «Дзе?!» выйшаў у свет дэбютны альбом мiнскага электроннага гурта «CherryVata».

Меладычная i мяккая музыка гурта, якi адзначыўся ўдзелам у розных фестывалях электроннай музыкi i выступленнем на разагрэве ў знакамiтага фiнскага электроншчыка Джымi Тэнара, паспела ўжо запомнiцца i палюбiцца клубнай публiцы. Не менш запомнiлася вакалiстка каманды — уладальнiца абаяльнай усмешкi Вера. Гучанне «CherryVata» прыхiльнiкi характарызуюць як «беларускi Твiн Пiкс», i альбом ахвотна набываюць, а музыканты, у сваю чаргу, абяцаюць не расчараваць сваiх слухачоў i надалей.

Тыя, хто верыць — спяваюць

30 лiпеня ў Жодзiне адбудзецца дабрачынны канцэрт, якi ўжо зрабiўся традыцыйным — «Пакаленне, якое верыць». Гэта акцыя, арганiзаваная прадзюсарскiм цэнтрам Сяргея Ждановiча i падтрыманая Мiнскiм аблвыканкамам, праходзiць штогод у другой палове лета i збiрае яркiх прадстаўнiкоў сучаснай хрысцiянскай музыкi.

Сёлета, напрыклад, геаграфiя ўдзельнiкаў канцэрта пашырылася да мiжнароднай: згоду на выступленне далi выканаўцы i гурты з Беларусi, Расii, Украiны i Малдовы. Заявак ад жадаючых паўдзельнiчаць у дабрачыннай акцыi прыйшло так многа, што некаторым музыкантам нават давялося адмаўляць. I ўсё адно нават у «скарочаным» выглядзе канцэрт працягнецца 7 гадзiн, а ў наступным годзе фэст мяркуецца падоўжыць — да некалькiх дзён.

У рамках канцэрта-акцыi «Пакаленне, якое верыць» сольны гадзiнны канцэрт дасць вядомы брэсцкi гурт «Spasenie», якi прадставiць слухачам некалькi прэм’ер песень. Акрамя таго, у праграме пазначаны гурты «Сем дзён», «Антывiрус», «Два», Настасся Цiхановiч, Iзмаiл Капланаў, LENA (Мiнск), шоу-балет «Х-мiсiя», гурт «Out The Dark» (Кiеў), Сяргей Цiмохiн (Санкт-Пецярбург), «Процiстаянне» (Цiраспаль), «Kumbal» (Кобрын). Стартуе «Пакаленне, якое верыць» на цэнтральнай пляцоўцы гарадскога парка Жодзiна а 15-й гадзiне.

Новы «экспанат» у архiве

Серыя кампакт-дыскаў «Беларускi музычны архiў», якую больш за пяць гадоў выдае айчынны лэйбл «БМАgroup», папоўнiцца новым зборнiкам. Гэта дыск-прысвячэнне класiку беларускай лiтаратуры Сяргею Новiку-Пяюну, якому гэтым летам споўнiлася б 100 гадоў.

Альбом папярэдне названы «Днi лятуць». У яго будуць уключаны i знакамiтыя «Зорачкi», якiя яшчэ пры жыццi аўтара выдаваў у Нью-Йорку Данчык, i «Вечар над Шчарай», i амаль невядомыя сучаснiкам творы. Жаданне адзначыць лiтаратурна-музычны юбiлей выказалi гурты «P.L.A.N», «ZIGZAG», «Ростра» ды iншыя. Зрэшты, складальнiкi зборнiка звяртаюцца i да iншых маладых творцаў, каму цiкава паўдзельнiчаць у праекце, — для гэтага дастаткова проста звязацца з «БМАgroup».

Фестываль з прысмакам чыпсаў

Бадай, самы вялiкi летнi фестываль пад адкрытым небам пройдзе ў сталiчным аэрапорце «Мiнск-1» 27 жнiўня. Але выдаваць некаторыя падрабязнасцi арганiзатары гэтай маштабнай акцыi пачынаюць ужо зараз.

Так, фэст называецца «Estrella Star Show». З зоркамi i шоу ўсё зразумела, а наяўнасць у назве маркi чыпсаў «Estrella» тлумачыцца проста: кампанiя выступае галоўным спонсарам падзеi. Праграма фестывалю разлiчана на 4 гадзiны жывой музыкi, прычым каля 1,5 гадзiны прыпадае на хэдлайнераў — шведскi гурт «The Cardigans». Па шчырасцi, апытанне сярод моладзi вывела на першую пазiцыю сярод найпапулярнейшых замежных рок-гуртоў фiнскi «The Rasmus», але запрасiць яго ў Мiнск не было магчымасцi: у гурта да 1 верасня няма нiводнага вольнага дня ў графiку, а пазней iдуць гастролi ў ЗША... Гэтаксама выпаў з праграмы фэсту заяўлены раней украiнскi гурт «Акiян Эльзы» — як сцвярджае маскоўскi прадзюсар Аляксей Русак, «у калектыве адбылiся падзеi прыватнага характару». Суарганiзатар фэсту, дырэктар Белдзяржцырка Таццяна Бандарчук паабяцала паказаць гурт на пляцоўцы цырка зiмой. Пакуль жа на замену ўкраiнцам быў абраны расiйскi гурт «Ума2рман», а з iмi разам прыедзе модны «Горад 312».

Што датычыцца беларускiх удзельнiкаў, у аэрапорце перад суайчыннiкамi выступяць Валiк Грышко, «beZ bileta», «НЕО» i «J_MOPC». Таксама абяцаны сюрпрызы ад спонсараў, а ад арганiзатараў — узмоцнены кантроль (усё ж «Star Show» разлiчана на 15 тысяч чалавек). У прыватнасцi, каб выключыць праход па падробленых бiлетах, на ўваходзе будуць стаяць супрацоўнiкi ГУУС. Дарэчы, бiлеты па цане 15—25 тысяч беларускiх рублёў паступiлi ў продаж з 17 лiпеня; яшчэ каля 1000 запрашальнiкаў будуць разыграны спонсарамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, самы вялiкi летнi фестываль пад адкрытым небам пройдзе ў сталiчным аэрапорце «Мiнск-1» 27 жнiўня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика