Inter-ПОЛ
Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ
Злачынства жонку прымушаць мыць падлогу
Мужчыны, якiя ўпэўнены, што другая iх палавіна абавязана сачыць за гаспадаркай, мыць, гатаваць i прыбiраць, — беражыцеся! Закон можа аказацца не на вашым баку, калi жонка раптам вырашыць вас абвiнавацiць у жорсткiм абыходжаннi i хатнiм насiллi, як гэта адбылося ў Iталii, дзе суд аб’явiў злачынцам мужа, якi прымушаў жонку мыць падлогу. Вышэйшы апеляцыйны суд Iталii пакiнуў у сiле абвiнавачанне ў жорсткiм абыходжаннi, вынесенае мужчыне, якi доўгiя гады «катаваў i тыранiў» сваю жонку, прымушаючы яе сачыць за чысцiнёй у доме. «Муж зневажаў яе, нагружаючы рознымi хатнiмi справамi, у тым лiку прымушаючы драiць падлогу, стоячы на каленях, у якасцi пакарання за недастатковае старанне», — заявiў у сваiм вердыкце суддзя. У вынiку сямейны дэспат вымушаны плацiць жонцы, якая падала на развод, кампенсацыю за ўсе гады зневажанняў. Рабаўнiкi памылi выкрадзеныя грошы Двое злачынцаў, якiя ўчынiлi налёт на адзiн з банкаў Нью-Йорка, вырашылi адмыць грошы ў прамым сэнсе гэтага слова: каб пазбавiць купюры ад спецметак, яны засунулi выкрадзеныя наяўныя ў пральную машыну. 51-гадовы Энтанi Дыгiасафаце i 37-гадовы Пол Вiлануева змаглi вынесцi з банка 65 тысяч долараў. Калi яны са здабычай накiроўвалiся да выхаду, адзiн з мяхоў парваўся i адтуль высыпалiся грошы, памечаныя чырвонай фарбай. Падобная мера бяспекi з’яўляецца звычайнай для банкаў — для спрашчэння знаходжання i iдэнтыфiкацыi злачынцаў банкаўскiя служачыя робяць на банкнотах спецыяльныя паметкi. Злачынцы ў вынiку так i кiнулi прыкладна 30 тысяч долараў на дарозе, а астатнiя забралi з сабой. Яны не прыдумалi нiчога лепшага, як засунуць грошы ў мяхi для бруднай бялiзны i кiнуць iх у пральную машыну, каб змыць чырвоныя меткi. Праваахоўнiкам даволi хутка ўдалося затрымаць злачынцаў — дапамагло апiсанне сведкаў. Махляр прадаваў крапiву Супрацоўнiкi маскоўскай мiлiцыi арыштавалi зламыснiка, якi прадаваў пад выглядам канопляў звычайную крапiву. Аферыст быў затрыманы ў ходзе спецаперацыi, падрыхтаванай у сувязi з атрыманай iнфармацыяй аб гандлi марыхуанай. Пры вобыску праваахоўнiкi канфiскавалi ў гандляра мяшэчак з рэчывам, падобным на каноплi. Аднак потым эксперты ўстанавiлi, што падазроны парашок — высушаныя i здробненыя лiсты крапiвы. У вынiку затрыманаму ўдалося пазбегнуць крымiнальнага праследавання за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Тым не менш, яму давядзецца адказаць перад законам за махлярства. Зняволены збег на дзень нараджэння Зняволены з Чарнагорыi ўмудрыўся ўцячы з турмы толькi для таго, каб павiншаваць сяброўку з днём нараджэння i ў той жа дзень вярнуцца назад. 26-гадовы Драган Боскавiч адбывае пажыццёвае пакаранне за забойства ў турме, размешчанай непадалёк ад горада Каласiн. На днях яму ўдалося ўцячы з папраўчай установы строгага рэжыму, абясшкодзіўшы ахову i перабраўшыся праз трохметровую агароджу. Выбраўшыся на волю, Драган накiраваўся да дома 19-гадовай сяброўкi, якая адзначала ў той дзень сваё нараджэнне. А праз дзве гадзiны ўцякач сам здаўся палiцыi, якая аб’явiла яго ў вышук. «Я абяцаў ёй, што павiншую яе асабiста, чаго б мне гэта нi каштавала. Але мне не дазволiлi скарыстаць тэлефон, таму давялося iсцi на крайнiя меры. У мяне не заставалася выбару, а я павiнен быў стрымаць абяцанне»,— гаворыць зняволены.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое злачынцаў, якiя ўчынiлi налёт на адзiн з банкаў Нью-Йорка, вырашылi адмыць грошы ў прамым сэнсе гэтага слова |
|