21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сапраўдная гiсторыя Папялушкi

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Ведаеш, казачнiкi заўсёды мелi схiльнасць да рамантычнай рэтушыроўкi падзей. Аднак у выпадку з Папялушкай рамантызм аўтара стаў прычынай адной з найвялiкшых гiстарычных памылак: ну пры чым тут памер ног да асабiстага жыцця! Глупства. Справа была зусiм у iншым. Проста Папялушка была адзiнай дзяўчынай Каралеўства, якая здагадалася зрабiць педыкюр! I ўсеграмадзянская прымерка туфлiка была толькi «адмазкай»!

Але ты ж жывеш у дваццаць першым стагоддзi i не станеш паўтараць памылкi сярэднявечных дзяўчат!

Чытай, далей аб тым, як зрабiць самы модны, актуальны педыкюр сезона!

Сучасны педыкюр бывае трох вiдаў — класiчны, еўрапейскi i спа-педыкюр (яго яшчэ завуць апаратным).

Першы варыянт па вялiкаму рахунку дасяжны i ў хатнiх умовах, калi ты зможаш зрабiць гэта самастойна.

Спачатку ногi неабходна распарыць у цёплай ванначцы з марской соллю, што значна палягчае працэдуру. Пазногцi варта падстрыгчы i апрацаваць, а на кутыкулу нанесцi змякчальны крэм i, адсунуўшы лапаткай (пажадана з апельсiнавага дрэва), акуратна абрэзаць яе адным рухам, каб пазбегнуць задзiрын i парэзаў.

Еўрапейскi педыкюр сёння ўсё больш засланяе класiчны сваёй прастатой i бяспекай. Ён адрознiваецца тым, што скуру вакол пазногця не абразаюць, а выдаляюць пры дапамозе спецыяльных алеяў i крэмаў, якiя запавольваюць рост кутыкулы. Яна размякчаецца, становiцца менш прыкметнай i лёгка адсоўваецца лапаткай. Аднак пры такiм метадзе пажаданыя вынiкi будуць прыкметныя не адразу — пазногцi стануць iдэальнымi толькi праз 8—10 сеансаў.

Трэцi, самы «багаты» варыянт — спа-педыкюр. Яго можна зрабiць толькi ў салоне, пажадана ў дасведчанага i высокаквалiфiкаванага майстра. Такi педыкюр уключае не толькi выдаленне кутыкулы прафесiйнымi сродкамi, але i масаж, выроўнiванне, мадэлiраванне, нарошчванне i нават пратэзаванне пазногцяў! Пяткi шлiфуюцца спецыяльным дыскам, якi не траўмiруе скуру, а ногi адпачываюць у ванначцы з араматычнымi алеямi... Гэта надзвычай прыемная працэдура, адзiны (але iстотны) мiнус якой — даволi высокi кошт.

Гэта што датычыцца падрыхтоўчага этапу. А зараз да галоўнага — да модных тэндэнцый сезона.

Спачатку аб тым, ад чаго заканадаўцы гламуру ў гэтым сезоне адмовiлiся. Больш не актуальныя празрысты лак з блiскаўкамi i стразамi, падстрыжаныя «пад корань» пазногцi, абстрактны i яркi роспiс, рознакаляровыя кантрасныя пазногцi (так званая вясёлка), чорная i жоўтая эмаль, а таксама лак у тон памадзе, але кантрастны да адзежы i абутку.

Замест гэтага модны Алiмп захапiлi матавы лак (асаблiва белы), педыкюр а’ля «французскi манiкюр» з бэжавай асновай, падоўжаныя квадратныя пазногцi з закругленымi кутамi. Зноў прыходзiць да моднай улады любое адценне чырвонага лаку, стыльным становiцца лак у тон басаножак, а таксама роспiс па пазногцях пэўнымi i выразнымi малюнкамi — кветкi, жывёлы цi больш складаныя варыянты.

Суперава на пазногцях ног будзе выглядаць лак колеру, якi пераходзiць ад цёмнага да светлага адцення, скажам, ад цёмна-сiняга на вялiкiм пальцы да далiкатна-блакiтнага на мезенцы.

Моднымi аксэсуарамi застаюцца кольцы на пальцах ног i ланцужкi з кулончыкамi на шчыкалатках.

Мода, як заўсёды, не прапануе нiякiх дагматаў, а проста падштурхоўвае фантазiю. Карыстайся яе дэмакратычнасцю i прымяняй свой творчы патэнцыял па поўнай праграме. У рэшце рэшт, што можа быць больш прыемным, чым удасканалiць сябе — любiмую?


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытай, далей аб тым, як зрабiць самы модны, актуальны педыкюр сезона!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика