У сапернікі — «Рубін» і «Артмедыя»
Беларускiя клубы працягваюць змагацца ў Кубку УЕФА. У другi раунд мiнскае «Дынама» прабiлася, дзякуючы мячу, якi быў забiты ў гасцях у вароты польскага «Заглембе» (1:1). У матчы ў адказ, што днямi прымала сталiца, лiк так i не быў адкрыты. Барысаўскi БАТЭ аказаўся мацнейшы за малдаўскi «Нiстру» i дома (2:0), i на выездзе (1:0). Паводле вынiкаў учарашняй жараб’ёўкi, сапернiкам падначаленых Аляксея Пятрушына стала славацкая «Артмедыя», каманда Iгара Крыушэнкi згуляе з расійскім «Рубінам». Першыя матчы запланаваны на 10 жнiўня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя клубы працягваюць змагацца ў Кубку УЕФА
|
|