21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Элiтная гульня

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя СВIРСКАЯ

Захапленні

З чаго пачынаецца знаёмства? У мяне адно пачалося з пытання, цi ... гуляю я ў шахматы. Арыгiнальна. Пачуўшы сцвярджальны адказ, прэтэндэнт на знаёмства са мной расплыўся ў задаволенай усмешцы. Чаканай прапановы згуляць партыю ад суразмоўцы не было: негуляючым аказаўся. А пытаўся, каб — нечаканасць падпiльнавала мяне зноў — ацанiць мой iнтэлект. Выдатна — iншых слоў няма. «У шахматыстаў аналiтычны склад розуму. З iмi цiкава размаўляць. Не ведаеш, як яны адрэагуюць на тую цi iншую рэплiку ў пэўнай сiтуацыi. Я заўсёды марыў пазнаёмiцца з сапраўдным шахматыстам. Цi шахматысткай», — патэнцыяльны знаёмы, бясспрэчна, сыпаў камплiментамi. На жаль, беспадстаўна: мая асоба хоць i ведае пару-тройку стандартных сiтуацый у згаданай гульнi, але да сапраўднага шахматыста мне ой як далёка! А вось наконт астатняй часткi шчырай лiслiвасцi... Тут варта падумаць.

Прыгадала, як аднойчы лёс занёс мяне ў Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па шашках i шахматах. Вось дзе сапраўдныя стратэгi, кiроўцы «фярзямi» i «сланамi», майстры, якiя прызнаюць цi то чорнае, цi то белае — адценняў не дадзена! А гавораць яны не шмат: аддаюць перавагу справе перад словам. Гэта пацвярджаюць узнагароды — кубкi i граматы, прывезеныя шахматыстамi цэнтра з чэмпiянатаў i турнiраў не толькi рэспублiканскага, але еўрапейскага ўзроўняў. Варта ўлiчыць узрост сяброў цэнтра: самаму малодшаму шэсць гадоў. Мэтанакiраваныя, маладыя аматары шахматаў мараць аб разрадах майстра i гросмайстра. Для гэтага трэба выканаць пэўныя патрабаваннi. Дарэчы, у гутарцы з трэнерам-выкладчыкам Эдуардам Мерыбанавым мне ўдалося высветлiць, што ў Беларусi званне гросмайстра носяць каля дзесяцi чалавек. Сярод iх ёсць i жанчыны, а самаму маладому гросмайстру дванаццаць гадоў. Вось дзе «залаты фонд» нашай дзяржавы!

З вузкiх калiдораў цэнтра чуваць грукат драўляных шахматных фiгур аб такiя ж драўляныя дошкi... Праз адчыненыя дзверы класаў бачны засяроджаныя твары i тварыкi. Сваёй валявой рукой датыкаецца да кожнага з гульцоў Логiка. Менавiта яна потым дапаможа iм хутка i правiльна прымаць рашэннi ў складаных жыццёвых сiтуацыях.

***

Дзве пары вачэй напружана i дбайна вывучаюць месцазнаходжанне шахматных фiгур — працiўнiка i сваiх. Уключыўшы прасторавае ўяўленне, позiркам пралiчваюць магчымыя хады — па пяць наперад. Можна нават не спрабаваць пра што-небудзь пытацца ў гульца — марна: усё роўна не адкажа. Ды што там — не пачуе нават. На некалькi ўмоўных адрэзкаў часу шахматыст знаходзiцца ў iншым вымярэннi. Такую паглынальнасць магчыма ўбачыць толькi на тварах мастакоў у час, калi iх рукi заняты пэндзлем i фарбамi, а перад вачыма — мальберт з пачатым увасабленнем аблюбаванай iдэi. Цi на тварах спрынтэраў-алiмпiйцаў перад вырашальным стартам. На тварах скульптараў i лёгкаатлетаў. На тварах... Ды мала на чыiх?!

Вось i паўстае пытанне, асабiста ў мяне: што такое шахматы — спорт, гульня, мастацтва? Ну, калi з першымi двума ўсё зразумела, то як быць з трэцiм? Магчыма, разважлiвыя розумы адправяць мяне куды падалей, каб я не наводзiла смуту. Але, мне здаецца, версiя наконт мастацкасцi шахматаў мае права на жыццё. Дзвюх абсалютна аднолькавых партый не бывае. I не будзе. Крок убок ад стандартнай расстаноўкi сiл — i ўжо якасна новая сiтуацыя ў гульнi. Як лiнiя, пакiнутая алоўкам на паперы: хочаш — грэчаскi профiль, хочаш — круглы твар з кiрпатым носам. На руку шахматысту згуляе яго ўяўленне: пахадзiць «канём» управа або ўлева, збiць пешку адразу цi праз некалькi хадоў, калi гэта стане больш мэтазгодным.

Сёння не так многа людзей умеюць гуляць у шахматы. Бацькi рэдка перадаюць свой «шахматны» вопыт дзецям за недахопам часу i адсутнасцю iнiцыятывы з боку апошнiх, а калi i перадаюць, то дзецi не надта прагнуць «ламаць» галаву немаведама над чым i незразумела навошта.

Усё, што ўмеюць адзiнкi, пераходзiць у разрад элiтнага. Вось так можам дажыцца да таго, што шахматы стануць гульнёй для элiты. Магчыма, я перабольшваю, але ўсё да таго iдзе.

А раней людзей у абдымку з шахматнай дошкай можна было сустрэць у цягнiку (са спадарожнiкам можна i згуляць), у парках i скверах, у кватэрах i — нават! — рабочых кабiнетах (вядома ж, цiшком ад начальства, якое, да слова, таксама трымала ў шуфлядзе паўнацэнны набор для чорна-белай гульнi).

Шахматная нацыя — багатая. Перш за ўсё на практычнасць i незалежнасць, удумлiвасць, разважлiвасць, маланкавую рэакцыю i аб’ектыўную ацэнку з’яў.

Вырашыла даўно: сваiх дзяцей я навучу гуляць у шахматы. Абавязкова. Каб яны не сталi «пешкамi»... А пры знаёмстве на пытанне, цi гуляеце вы ў шахматы? яны ўпэўнена змаглi б адказаць: «Так».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось i паўстае пытанне, асабiста ў мяне: што такое шахматы — спорт, гульня, мастацтва?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика