Янiна Карольчык змянiла прозвiшча
Настасся МАРЫНIНА, «Мiнск—Навiны»
З гэтага часу пераможца Алiмпiяды-2000 у штурханнi ядра Янiна Карольчык будзе выступаць пад прозвiшчам Правалiнская-Карольчык. У чэрвенi гэтага года вядомая спартсменка i спявак Уладзiмiр Правалiнскi афiцыйна зарэгiстравалi адносiны. Год таму, у маi, у Карольчык нарадзiлася дачка Настасся. Да гэтага яны з мужам абвянчалiся i вось цяпер вырашылi распiсацца ў загсе. «Мы з Валодзем прыйшлi да рашэння, што час паставiць штампы ў пашпартах, — расказала Янiна. — Хоць i пасля рэгiстрацыi для нас галоўнае — тое, што мы муж i жонка перад Богам». У наступным годзе Янiна плануе зноў пачаць выступаць на спаборнiцтвах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэрвенi гэтага года вядомая спартсменка i спявак Уладзiмiр Правалiнскi афiцыйна зарэгiстравалi адносiны. Год таму, у маi, у Карольчык нарадзiлася да
|
|