21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на провадзе!

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР

або Вясёлыя и праўдзівыя гісторыі з жыцця чытачоў «Звязды»

Дзядзьку таксама страшна

...Парыла ў той дзень, бы ў лазнi. Але, нягледзячы на гэта, цi не ўсе мае аднавяскоўцы завiхалiся ў полi — дасушвалi сена, складалi ў копы. Падганяў iх не толькi час, але i вялiзная навальнiчная хмара.

Нам з бацькам Бог дапамог — управiлiся, злажылi.

Ён сеў на веласiпед i паехаў дамоў, я да вёскi пабег напрасткi, але не паспеў — дождж лiнуў, як з вядра.

На шчасце на шляху былi могiлкi. Не раздумваючы, я забег туды i прыпёрся да сцяны пад незашклёным акном каплiчкi, стала крыху зацiшней, але ж чорнае неба раз-пораз паласавалi маланкi. Ад шквальнага ветру рыпелi, шумелi старыя дрэвы. Побач звонка затрашчала i рухнула вобзем бяроза. За кожным помнiкам... нехта стаў варушыцца i стагнаць. У памяцi мiж волi ажылi ўсе аповеды пра нячыстую i мерцвякоў.

Каб хоць трохi супакоiцца, я дастаў з кiшэнi пачак «Арбiты», але закурыць не мог — рукi дрыжалi, запалкi ламалiся. Але ж нарэшце... Засмалiў, зрабiў глыбокую зацяжку i... у святле блiскавiцы перад самым носам убачыў... чалавечую руку. З-за спiны, як з-пад зямлi, загучала:

— Дай i мне закурыць...

Цыгарка выпала, я здранцвеў у поўным сэнсе гэтага слова — не мог нi закрычаць, нi паварушыцца. Чуў толькi адно — як «захадзiлi» валасы па галаве i сталi дыбкi.

— Ой, людзi, напалохаў?! — пачуўся той самы хрыпаты голас. — Не бойся, Алесь. Гэта я — дзядзька Рыгор, твой сусед. Ад дажджу ў каплiцы схаваўся. Выглянуў — ты, курыш, а ў мяне — няма... Не падумаў, што так спужаю...

Дзядзька яшчэ доўга нешта гаварыў, i да мяне пакрыху стала штосьцi даходзiць. А нарэшце — мы разам пасмалiлi i нават пасмяялiся.

...Даўно няма сярод жывых маiх бацькоў. Але бываючы ў роднай вёсцы, я кожны раз наведваю iх магiлы. Непадалёк ляжыць i дзядзька Рыгор, што некалi тут, на пагосце, прасiў у мяне закурыць. I хоць тады ўпершыню я зведаў сапраўдны жах, хацеў бы, каб час той вярнуўся.

Аляксей СЯРГЕЙ, г. Драгiчын.

«Я — не такая...»

Гэта гiсторыя пачалася з таго, што да маёй прыяцелькi прыехалi госцi i ў лiку iншых падарункаў прывезлi малой ласцiк. Падумаеш, здавалася б, а яна iм вушы ў садку пратрубiла — расказвала, якi маленькi, у полосачку i як ён добра сцiрае.

Дзецi, ну, канешне ж, сказалi: «Пакажы». Юлька паабяцала, а назаўтра...

«Забылася?» — нават лепшы сябар зiрнуў на яе касавата, усе астатнiя — i адназначна — засумнявалiся: а цi быў той ласцiк?

Знесцi гэта — Юлька не магла: цiшком выйшла з групы, з садка i... пайшла дамоў.

Дарогу, зразумела ж, ведала, да званка дацягнулася, але дзверы ёй нiхто не адчынiў — усе былi на рабоце.

Дзе працуюць тата i мама, малая толкам не ведала, а вось паўз бабулiн завод праязджала не раз. Таму яна... смела перайшла дарогу, ускараскалася ў трамвай, даехала да знаёмага «Беларуса» i выйшла.

На трактарным далей прахадной яе, канешне ж, нiхто не пусцiў. Строгi вахцёр пачуў «Позовите мою бабушку», але ж адказаў, што мам i бабуль тут — тысячы, усе працуюць i перашкаджаць iм — нiхто не дазволiць. А таму — iдзi, дзяўчынка, дадому... Гуляй.

Юлька старэйшых, як правiла, слухала i пайшла. Дакладней, канешне, паехала. На трамваi, назад.

Толькi тут праз некалькi прыпынкаў нейкая ўражлiвая цётка заўважыла, што дзiця (Юльцы не было чатырох) едзе адно...

Разам з вадзiцелем яны спыталi ў малой прозвiшча, iмя. Адказала. Адрас? Пачырванела: «Не ведаю... Але я па дамах пазнаю».

Цётка трымала яе на руках, трамвай ехаў пацiху. Ля кожнага прыпынку ў малой клапатлiва пыталi: «Юлечка, прыгледзься, не тут?».

«Тут» было аж праз дзевяць прыпынкаў!

...Калi нарэшце гэту «жабку-падарожнiцу» прывялi дамоў, ля пад’ездаў, ля дзiцячага садка, па кустах каля рэчкi, што непадалёк, снавала вялiкае мноства ўсхваляваных людзей, дзяжурыла «Хуткая». Юльчыну маму i выхавацельку адпойвалi валяр’янкай.

— Было б з-за чаго,.. першае, што сказала малая. — Вы ж ведаеце: я не такая, я не п’япаду.

...Зараз Юлька вучыцца у лiнгвiстычным унiверсiтэце. Паступiла — цi то з трэцяга, цi то нават з чацвёртага разу. Але гэта так, да слова, што i праўда «не прападзе».

Т. КАРПЮК, г. Мiнск

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Вясёлыя и праўдзівыя гісторыі з жыцця чытачоў «Звязды»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика