Проста анекдот
У знакамiтага эстраднага спевака пытаюцца:
— Гэта праўда, што вы зараз спяваеце пад фанаграму? — Сапраўды. А пад гарэлачку i станцаваць магу! Аб’ява. Пазнаёмлюся з мужчынам, у якога з 29 лiпеня па 12 жнiўня ёсць гарачая вада. Магчымы доўгачасовыя зносiны (на наступны год). — Што ў вас ёсць паесцi? — На жаль, толькi гуляш. — Але ж у меню значыцца цэлы шэраг страў?! — Ну гэта толькi для ўзбуджэння апетыту... Мужык прыйшоў дадому, пераапрануўся ў майку любiмай футбольнай зборнай i ўключае тэлевiзар. На экране — фiнал чэмпiянату свету па футболу. Мужык расстаўляе на стале пiва, раскладвае высушаную рыбу, арэшкi i з задавальненнем садзiцца ў мяккае крэсла. Раптам — званок у дзверы. Хвiлiну ён раздумвае, але потым iдзе i адчыняе. З парога на шыю яму кiдаецца шыкоўная дзяўчына з крыкам: — Любы! Я вырашыла! Я буду тваёй жонкай!!! — АААА!!! Чаму менавiта ЗАРАААЗ!!!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ява. Пазнаёмлюся з мужчынам, у якога з 29 лiпеня па 12 жнiўня ёсць гарачая вада
|
|