Букет для дачнiка
Вiкторыя РАМАНАВА, «Мiнск—Навiны»
Падарунак для дачнiкаў рыхтуюць два сталiчныя прадпрыемствы — «Кветкi сталiцы» i «Броўкi Мiнскзелянбуда». На двух выездах з Мiнска адкрыюцца «зялёныя» мiнi-рынкi. Асартымент гандлёвых кропак будзе разнастайным: расада кветак i раслiн, кустарнiкi i дрэвы, адпаведныя тавары, напрыклад, грунт, насенне, iнструменты.
У цяперашнi час, каб папоўнiць свае сады i агароды прадукцыяй гэтых дзвюх гаспадарак, дачнiкам даводзiцца ехаць непасрэдна на iх тэрыторыю. Але «Кветкi сталiцы» размешчаны каля ТЭЦ-4, а «Броўкi Мiнскзелянбуда» — i ўвогуле за межамi горада. Вясной закупiцца можна будзе прама па дарозе на дачу: адзiн з аграрынкаў размесцiцца на выездзе з горада ў Слуцкiм напрамку недалёка ад АўтаВАЗа, а другi — у напрамку Гродна паблiзу станцыi метро «Каменная Горка». Паводле слоў дырэктара прадпрыемства «Кветкi сталiцы» Анатоля Лазiцкага, мiнi-рынкi можна было б адкрываць хоць сёння, бо ў цяплiцах i аранжарэях гаспадарак Мiнскзелянбуда расады i саджанцаў хоць адбаўляй. Аднак сезон ужо заканчваецца, а для афармлення ўчасткаў пад мiнi-рынкi, распрацоўкi праектаў i будаўнiцтва патрэбна не менш як два месяцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На двух выездах з Мiнска адкрыюцца «зялёныя» мiнi-рынкi
|
|