21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З Мiнска ў Маскву — на 2,5 гадзiны хутчэй

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Памiж дзвюма сталiцамi будзе курсiраваць паскораны цягнiк «Славянскi экспрэс»




Учора на галоўным чыгуначным вакзале Мiнска i на Беларускiм чыгуначным вакзале Масквы адначасова прайшлi ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку руху памiж дзвюма сталiцамi паскоранага цягнiка «Славянскi экспрэс». Удзельнiкi мерапрыемстваў маглi бачыць адзiн аднаго па тэлемосце.

«Славянскi экспрэс» заменiць цягнiк № 7/8 «Русiч», якi курсiраваў памiж двума гарадамi. Новы цягнiк будзе знаходзiцца ў дарозе 7 гадзiн 22 хвiлiны. Гэта прыкладна на 2,5 гадзiны менш, чым «Русiч». Свой першы рэйс новы цягнiк пачаў у Маскве 1 жнiўня ў 23 гадзiны 35 хвiлiн. 2 жнiўня ў 6 гадзiн 4 хвiлiны — яго прыбыцё ў Мiнск. Лагатыпам «Славянскага экспрэса» сталi бусел i журавель — сiмвалы Расii i Беларусi.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi Беларускай чыгункi, адкрыццю руху паскоранага цягнiка папярэднiчала работа па рамонту i мадэрнiзацыi чыгуначнага шляху памiж Мiнскам i Масквой. Акрамя таго, на тэрыторыях абедзвюх краiн праводзiўся рамонт вакзалаў, добраўпарадкаванне тэрыторый уздоўж шляху, па якому будзе курсiраваць «Славянскi экспрэс».

Так, на беларускай тэрыторыi быў праведзены рамонт платформаў i прыведзены ў парадак фасады будынкаў на станцыях Сцяпянка, Жодзiна, Орша-Усходняя, Талачын. Драўлянымi канструкцыямi агароджаны платформы на станцыях Талачын, Слаўнае, Бобр, Лазавiкi i iнш. Добраўпарадкаваны вакзальны комплекс станцыi Орша-Цэнтральная.

Выступаючы падчас урачыстага мерапрыемства на мiнскiм чыгуначным вакзале, начальнiк Беларускай чыгункi Уладзiмiр Жарало адзначыў, што пачатак курсiравання новага цягнiка — гэта «чарговы штрых да яднання беларускiх i расiйскiх чыгуначнiкаў». Ён таксама адзначыў, што сёлета ўпершыню пасля распаду Савецкага Саюза «адноўлена працоўнае спаборнiцтва памiж суседнiмi чыгункамi — Беларускай i Маскоўскай». «Але гэта не толькi i не столькi спаборнiцтва. Гэта яшчэ адзiн крок да яднання чыгуначных калектываў i народаў дзвюх краiн».

Надзвычайны i Паўнамоцны пасол Расii ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў падчас мерапрыемства на чыгуначным вакзале ў Мiнску назваў з’яўленне «Славянскага экспрэсу» «знамянальнай справай» i выказаў спадзяванне, што i ў далейшым будзе «ўмацоўвацца сяброўства i саюз» памiж Беларуссю i Расiяй.

Падчас урачыстага мерапрыемства на Беларускiм вакзале ў Маскве прэзiдэнт ААТ «Расiйскiя чыгункi» Уладзiмiр Якунiн заявiў, што «скарачэнне часу знаходжання ў дарозе — гэта вынiк каласальнай працы расiйскiх i беларускiх чыгуначнiкаў». Так, на расiйскай тэрыторыi быў зроблены капiтальны рамонт дзесяткаў кiламетраў чыгуначнага шляху, адрэстаўравана 5 вакзалаў i г.д. «Няма нiчога нерэалiзуемага, калi ёсць жаданне i калi мы ўмеем працаваць разам», — падвёў рысу Уладзiмiр Якунiн.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памiж дзвюма сталiцамi будзе курсiраваць паскораны цягнiк «Славянскi экспрэс»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика