АПК — пад мiлiцэйскiм кантролем i клопатам
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя мiлiцыянеры далучылiся да ўборкi ўраджаю
Паводле звестак, атрыманых ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, за кожным прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу (АПК) замацаваны канкрэтныя супрацоўнiкi мiлiцыi, якiя не толькi выяўляюць парушэннi закона, але сочаць за дысцыплiнай i парадкам у працоўных калектывах. Напрыклад, супрацоўнiкамi УУС Мiнаблвыканкама праведзена ўжо каля 100 рэйдаў, падчас якiх да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты 215 правапарушальнiкаў, у тым лiку 40 чалавек — за знаходжанне на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Многiя вартавыя правапарадку непасрэдна заняты на жнiве. У прыватнасцi, супрацоўнiк Дэпартамента аховы Бярозаўскага раёна Сяргей Стасевiч ужо намалацiў больш за 150 тон збожжа. Кiпiць работа i ў падшэфным СВК «Гранiчы-Агра». Кожны дзень на палi гэтай гаспадаркi выходзяць каля 20 мiлiцыянераў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя мiлiцыянеры далучылiся да ўборкi ўраджаю
|
|