Змяненні ў кантрактах з работнiкамi, якiя маюць дзяцей да 5 гадоў
Алена ПРУС, БЕЛТА
Унесены дапаўненнi ў некаторыя пастановы ўрада Беларусi па пытаннях заключэння кантрактаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 24 лiпеня гэтага года № 933, якая ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.
Каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА гэты дакумент, начальнiк юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iнеса Чысцякова адзначыла, што пастанова ўрада прынята, каб выканаць указ кiраўнiка дзяржавы ад 2 чэрвеня 2006 года № 369 «Аб унясеннi дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 2000 года № 180». Спецыялiст нагадала, што ў адпаведнасцi з гэтым дакументам наймальнiк абавязаны прадоўжыць кантракт з мацi (з яе згоды), якая прыступiла да работы да або пасля заканчэння водпуску па догляду дзiцяці да дасягнення iм 3 гадоў, на тэрмiн не менш чым да дасягнення дзiцем пяцiгадовага ўзросту. Гэта патрабаванне распаўсюджваецца i на бацьку дзiцяцi замест мацi, апекуна, якiя займаюцца выхаваннем дзiцяцi. Указ накiраваны на ўзмацненне працоўных гарантый работнiкаў, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў, падкрэслiла Iнеса Чысцякова. Пастановы ўрада, якiмi рэгулююцца пытаннi заключэння (прадаўжэння) кантрактаў, дапоўнены нормай аб абавязку наймальнiка са згоды мацi (бацькi дзiцяцi замест мацi, апекуна), якая прыступiла да работы да або пасля заканчэння водпуску па догляду дзiцяці да дасягнення iм узросту 3 гадоў, прадоўжыць (заключыць новы) кантракт на тэрмiн не менш чым да дасягнення дзiцем узросту 5 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 24 лiпеня гэтага года № 933, якая ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання |
|