Беларусь i Куба правядуць перагаворы па праекту канвенцыi аб прадухiленнi двайнога падаткаабкладання
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 лiпеня ўказам № 471 адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб прадухiленнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у адносiнах да падаткаў на даходы i маёмасць (капiтал). Праект канвенцыi прадугледжвае ўрэгуляванне па-датковых узаемаадносiнаў памiж Беларуссю i Кубай шляхам замацавання за кожнай дзяржавай права падаткаабкладання асобных вiдаў даходаў, што атрымлiваюцца юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi адной краiны ў iншай, у мэтах прадухiлення двайнога падаткаабкладання i папярэджання ўхiлення ад выплаты падаткаў.
У сувязi з гэтым канвенцыяй вызначаюцца парадак выплаты падаткаў на нерухомую маёмасць, на даходы, на прыбытак, падаходнага падатку з фiзiчных асоб, падаткаабкладання маёмасцi, а таксама абмену iнфармацыяй памiж падатковымi службамi аб даходах i маёмасцi, падаткаплацельшчыках кожнага з бакоў. Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекту канвенцыi прадастаўлены намеснiку мiнiстра па падатках i зборах Ларысе Кандратавай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Куба правядуць перагаворы па праекту канвенцыi аб прадухiленнi двайнога падаткаабкладання Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 лiпеня ўказам № 471 адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Канвенцыi памiж Урадам Рэспубл
|
|