Памяць пра баявога генерала захоўваюць у Круглянскiм раёне
Iлона IВАНОВА
У вёсцы Тубышкi ўсталяваны новы магiльны помнiк рускаму генералу Мiхаiлу Чарняеву.
Мiхаiл Чарняеў — ураджэнец Кругляншчыны. У вёсцы Тубышкi быў радавы маёнтак Чарняевых, i Мiхаiл, якi нарадзiўся ў 1828 годзе, паводле сямейнай традыцыi стаў ваенным. Чарняеў браў удзел у Крымскай вайне i змагаўся за тое, каб далучыць Туркестан да Расii. Рускi генерал стаў нацыянальным героем Сербii: ён ваяваў на баку паўднёвых славян дзеля вызвалення iх ад турэцкага прыгнёту. Меў зносiны з Талстым i Дастаеўскiм. — Генерал быў гордым i смелым чалавекам, — расказвае галоўны захавальнiк фондаў Круглянскага раённага гiсторыка-краязнаўчага музея Людмiла Накарнеева. Апошнiя 12 гадоў свайго жыцця Мiхаiл Чарняеў правёў у радавым маёнтку на Кругляншчыне i памёр у 1898 годзе ад разрыву сэрца. Ён завяшчаў пахаваць яго альбо ля сцен Чэмкента (цяпер — Ташкента), альбо ў Тубышках. Улады Круглянскага раёна вырашылi прывесцi ў парадак магiлу генерала. «Шмат гадоў людзi не маглi гэтага зрабiць, а мы рашылiся, i атрымалася прыгожа i дастойна», — пракаментаваў старшыня Круглянскага райвыканкама Дзмiтрый Гобараў. На магiле паставiлi помнiк з чорнага мармуру вышынёй у 2,5 метра, з выявай генерала. Райвыканкам яшчэ i спансiруе напiсанне кнiгi пра яго жыццё i дзейнасць. А грошы на добраўпарадкаванне магiлы генерала Чарняева сабралi ўсiм Круглянскiм раёнам на суботнiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Тубышкi ўсталяваны новы магiльны помнiк рускаму генералу Мiхаiлу Чарняеву |
|