21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па конях!

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

У Баранi — «горадзе-спадарожнiку» Оршы — ствараецца Цэнтр алiмпiйскага рэзерву па коннаму спорту i конегадоўлi

Старшыня Баранскага гарадскога Савета дэпутатаў Васiль Русакоў адзначыў, што дэпутаты доўгi час спрабавалi дапамагчы коннай школе. Цяпер гэтая мара ажыццяўляецца.

Паводле слоў Васiля Архiпавiча, падтрымаў iнiцыятыву дэпутатаў Аршаншчыны, якiя выступiлi з прапановай адрадзiць былую славу коннага спорту, i старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка. Раней у Барань прыязджалi на спаборнiцтвы коннiкi з Масквы, Смаленска і, ведалi аб баранскiх спартсменах спецыялiсты ўсяго былога СССР i не толькi. Васiль Русакоў расказаў, што Барань з насельнiцтвам каля 12 тысяч чалавек дзякуючы цэнтру крыху вырашыць i праблему беспрацоўя. Зараз конямi займаюцца (i працуюць у падсобнай гаспадарцы) каля 20 чалавек, а яшчэ столькi ж можна будзе працаўладкаваць (у горадзе ўзровень беспрацоўя складае каля 2,5 працэнта). Народныя выбраннiкi ўпэўнены, што такiя спартыўныя секцыi паспрыяюць знiжэнню ўзроўню падлеткавай злачыннасцi. Аршанцы, а ў райцэнтры жывуць больш за 120 тысяч чалавек, i раней часта прыязджалi ў баранскiя «канюшнi», а цяпер паездкi ў гэты прыгарад (да Баранi ўсяго 6 кiламетраў) стануць добрым падарункам аршанскiм сем’ям.

Раней конна-спартыўны комплекс належаў падсобнай гаспадарцы прадпрыемства «Чырвоны Кастрычнiк», зараз — УП «Лёс». У пачатку 1990-х пабудавалi канюшнi i крыты манеж для заняткаў. Але ж пасля распаду СССР у сувязi са значнымi фiнансавымi праблемамi прадпрыемства было вымушана «адправiць трэнераў i юных спартсменаў у вольнае плаванне». Добра, што энтузiясты змаглi захаваць iнфраструктуру i жывёл. Пакуль што ў баранскiх спартыўных канюшнях 17 коней i два понi. Калi раней жывёлам не хапала нi кармоў, нi лекаў, то зараз у коннага спорту Аршаншчыны з’явiлася перспектыва для развiцця.

Для адраджэння коннага цэнтра выдзяляецца больш за 320 мiльёнаў беларускiх рублёў, дзякуючы чаму будзе праведзена рэканструкцыя канюшняў, адрамантуецца манеж, закупiцца новы iнвентар для заняткаў... У планах — набыццё новых спартыўных коней. А каб iх было больш, у Баранi вырашылi займацца развядзеннем жывёл-спартсменаў. Купяць для гэтага кабыл. Мясцовыя ўлады ўпэўненыя, што i iншагароднiя ацэняць высокi ўзровень коннага «царства». Магчыма, турыстам таксама будзе цiкава паспрабаваць сябе ў ролi наезнiкаў. За мяжой жа ўжо даўно выкарыстоўваюць коней... для лячэння хворых на ДЦП i iншыя цяжкiя захворваннi. Ды i для прафiлактыкi праблем з пазваночнiкам i г.д., iпатэрапiя (такую назву мае гэты вiд лячэння i прафiлактыкi) — вельмi добры i правераны на практыцы сродак аздараўлення.

Дзякуючы развiццю коннага цэнтра ў Баранi ажыццяўляецца i мiжраённы адпаведны праект. У Талачыне адкрыецца фiлiял баранскага цэнтра. Да яго будуць далучаны секцыi Глыбоцкага i Верхнядзвiнскага раёнаў. Будзем спадзявацца, што i вiцебскiя клубы атрымаюць дапамогу. Памятаецца, што яшчэ некалькi гадоў таму iх кiраўнiкi беспаспяхова старалiся даказаць чыноўнiкам, што конны спорт i ў правiнцыi можа паспяхова развiвацца. Кiраўнiк конна-спартыўнага клуба «Пегас» Вiктар Амромен даўно марыў, каб клуб пераўтварыўся ў месца для сямейнага адпачынку i рэабiлiтацыi хворых. Пры гэтым за свой кошт праводзiў спаборнiцтвы «Залатая восень», вазiў спартсменаў за мяжу, запрашаў трэнераў, развiваў конную базу, першым у вобласцi аб’явiў аб магчымасцi арганiзаваць лячэбны цэнтр iпатэрапii. Зараз аматар коннага спорту дамаўляецца з уладамi Вiцебскага раёна аб стварэннi коннага цэнтра на базе Лужаснянскага сельгаскалежда. Паколькi асабiста доўгi час ведаю Вiктара Мiкалаевiча, думаю, што новая iнiцыятыва рэалiзуецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранi — «горадзе-спадарожнiку» Оршы — ствараецца Цэнтр алiмпiйскага рэзерву па коннаму спорту i конегадоўлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика