Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спрашчэння парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 красавiка 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавiка 2006 года Артыкул 1. Унесцi ў Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 7—9, ст. 101) наступныя змяненнi: 1. У пункце 1 артыкула 1070: частку другую выключыць; частку трэцюю лiчыць часткай другой. 2. У пункце 2 артыкула 1072 словы «у частцы другой пункта 1 артыкула 1070» замянiць словамi «у пункце 2 артыкула 1083». 3. У частцы другой пункта 3 артыкула 1074 словы «у парадку, указаным у частцы другой пункта 1 артыкула 1070 гэтага Кодэкса» замянiць словамi «натарыусам або службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць натарыяльныя дзеяннi (пункт 6 артыкула 1045)». 4. Пункт 2 артыкула 1083 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «2. Пасведчанне аб праве на спадчыну выдаецца па заяве спадчыннiка, якi прыняў спадчыну або прымае яе, падачай гэтай заявы (артыкул 1070). У выпадку, калi заява аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну пададзена натарыусу не самiм спадчыннiкам, подпiс спадчыннiка на заяве павiнен быць засведчаны натарыусам або службовай асобай, упаўнаважанай ажыццяўляць натарыяльныя дзеяннi (пункт 6 артыкула 1045). Па жаданню спадчыннiкаў пасведчанне можа быць выдадзена ўсiм спадчыннiкам разам або кожнаму спадчыннiку паасобку.». Артыкул 2. Унесцi ў артыкул 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2002 года «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, праў на яе i здзелак з ёй» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882) наступныя змяненне i дапаўненнi: у падпункце 2.3 часткi першай пункта 2 слова «арганiзацыям» замянiць словамi «iншым арганiзацыям, натарыусам»; першы сказ пункта 6 дапоўнiць словамi «, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь»; пункт 8 дапоўнiць часткай наступнага зместу: «Непрадстаўленне iнфармацыi або прадстаўленне недакладнай iнфармацыi цягнуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.». Артыкул 3. Унесцi ў артыкул 7 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 студзеня 2003 года «Аб дэклараваннi фiзiчнымi асобамi даходаў, маёмасцi i крынiц грашовых сродкаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 8, 2/923) наступныя змяненнi i дапаўненне: у частцы пятай словы «даведку аб прадстаўленнi» замянiць словамi «, накiроўвае натарыусу па яго запыту для засведчання здзелкi, указанай у частцы другой гэтага артыкула, а таксама дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, па iх запытах даведку аб прадстаўленнi фiзiчнай асобай»; у частцы шостай: словы «у фiзiчнай асобы» выключыць; пасля слоў «аб прадстаўленнi» дапоўнiць частку словамi «фiзiчнай асобай». Артыкул 4. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946, № 87, 2/980; 2004 г., № 94, 2/1039; 2005 г., № 74, 2/1112, № 120, 2/1128) наступныя змяненне i дапаўненнi: 1. У артыкуле 23.10: з назвы артыкула i абзаца першага словы «у фiзiчнай асобы» выключыць; абзац першы пасля слоў «аб прадстаўленнi» дапоўнiць словамi «фiзiчнай асобай». 2. Дапоўнiць Кодэкс артыкуламi 23.69 i 23.70 наступнага зместу: «Артыкул 23.69. Парушэнне натарыусам тэрмiнаў ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў Парушэнне натарыусам устаноўленых заканадаўчымi актамi тэрмiну выпатрабавання звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, або тэрмiну апавяшчэння зацiкаўленай асобы аб атрыманнi такiх звестак i (або) дакументаў, а таксама тэрмiнаў ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў — цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяцi базавых велiчынь. Артыкул 23.70. Парушэнне парадку прадстаўлення звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў Непрадстаўленне службовымi асобамi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый ва ўстаноўлены заканадаўчымi актамi тэрмiн звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, альбо прадстаўленне такiх звестак i (або) дакументаў, якiя змяшчаюць недакладную iнфармацыю, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццацi базавых велiчынь.». Артыкул 5. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2004 года «Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2004 г., № 120, 2/1055) наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1. У пункце 4 артыкула 20: частку першую пасля слоў «перакладзены яму» дапоўнiць словамi «натарыусам, калi натарыус валодае адпаведнай мовай, альбо»; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Заведама няправiльны пераклад цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.». 2. У артыкуле 38: у пункце 1 словы «ад грамадзян i юрыдычных асоб звесткi i» замянiць словамi «звесткi i (або)»; пункт 2 выключыць. 3. У артыкуле 41 слова «заканадаўствам» замянiць словамi «заканадаўчымi актамi». 4. Падпункт 4.2. пункта 4 артыкула 51 пасля слоў «у якiх няма» дапоўнiць словам «дзяржаўных». 5. Дапоўнiць Закон артыкулам 53(1) наступнага зместу: «Артыкул 53(1). Прадстаўленне натарыусу звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў 1. Асобы, якiя звярнулiся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць натарыусу дакументы, што сведчаць iх асобу, дзеяздольнасць грамадзян (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на ажыццяўленне такiх дзеянняў ад iмя i ў iнтарэсах iншых асоб. Калi грамадзянiн або юрыдычная асоба заключылi з рыэлтарскай арганiзацыяй дагавор на аказанне рыэлтарскiх паслуг i па ўзгадненню бакоў здзелкi неабходна натарыяльнае засведчанне здзелкi з нерухомасцю, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, рыэлтарская арганiзацыя забяспечвае прадстаўленне натарыусу ўсiх звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння. Iншыя звесткi i (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, натарыус самастойна запатрабоўвае ад дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем звестак i (або) дакументаў, для выдачы якiх патрабуецца вынясенне судовай пастановы. Звесткi i (або) дакументы, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi замежных дзяржаў, прадстаўляюцца натарыусу асобамi, якiя звярнулiся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi або мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, — запатрабоўваюцца натарыусам. Выпатрабаванне звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, праводзiцца натарыусам не пазней як у дзень, якi надыходзiць за днём звароту асобы па выкананне такiх дзеянняў. 2. Звесткi i (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, павiнны быць прадстаўлены дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь па запыту натарыуса ў двухтыднёвы тэрмiн з дня яго атрымання. Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь пры падрыхтоўцы гэтых звестак i (або) дакументаў маюць права запытваць i атрымлiваць дадатковую iнфармацыю ад iншых дзяржаўных органаў i арганiзацый. Выклiк у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь асоб, у адносiнах да якiх паступiў запыт натарыуса аб прадстаўленнi звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, у мэтах падрыхтоўкi такiх звестак i (або) дакументаў па гэтаму запыту не дапускаецца. Пры атрыманнi натарыусам запатрабаваных iм звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, натарыус не пазней як у дзень, якi надыходзiць за днём атрымання такiх звестак i (або) дакументаў, абавязаны пiсьмова паведамiць аб гэтым асобе, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння. 3. У выпадку, калi заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, прадстаўленне iх натарыусу ажыццяўляецца без яе спагнання, а дакумент, якi змяшчае патрабаванне аб аплаце выдачы гэтых звестак i (або) дакументаў, накiроўваецца натарыусу разам са звесткамi i (або) дакументамi, якiя запытваюцца. Дакумент, якi змяшчае патрабаванне аб аплаце выдачы звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, уручаецца натарыусам асобе, якая звярнулася па ажыццяўленне такiх дзеянняў, аплачваецца i прад’яўляецца натарыусу адначасова з дакументам аб аплаце дзяржаўнай пошлiны. 4. Натарыус не мае права патрабаваць ад асоб, якiя звярнулiся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, прадстаўлення звестак i (або) дакументаў, за выключэннем указаных у частках першай i чацвёртай пункта 1 гэтага артыкула. 5. Асобы, якiя звярнулiся па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, маюць права самастойна прадставiць звесткi i (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення гэтых дзеянняў.». 6. Пункты 1 i 2 артыкула 54 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «1. Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасцi звестак i (або) дакументаў, неабходных для выканання такога дзеяння, у тым лiку якiя пацвярджаюць аплату дзяржаўнай пошлiны i iншых неабходных у адпаведнасцi з гэтым Законам плацяжоў, у дзень звароту асобы па ажыццяўленне гэтага дзеяння. Для выканання вялiкага аб’ёму работы, неабходнай пры ажыццяўленнi натарыяльнага дзеяння, гэты тэрмiн падаўжаецца да трох дзён. У выпадку выпатрабавання натарыусам звестак i (або) дакументаў, указаных у частцы трэцяй пункта 1 артыкула 531 гэтага Закона, тэрмiн ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння не павiнен перавышаць аднаго месяца з дня, якi надыходзiць за днём звароту асобы па выкананне такога дзеяння. 2. Ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння можа быць адкладзена па рашэнню натарыуса, упаўнаважанай службовай асобы на тэрмiн да аднаго месяца — пры накiраваннi дакументаў на экспертызу, а таксама калi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь неабходна ўстанавiць адсутнасць у зацiкаўленых асоб пярэчанняў супраць ажыццяўлення гэтага дзеяння.». 7. З пункта 4 артыкула 66 словы «уласнiкам гэтай маёмасцi» выключыць. 8. У артыкуле 76: з часткi другой пункта 1 словы «ад спадчыннiкаў» выключыць; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «2. Калi ў адносiнах да аднаго цi некалькiх спадчыннiкаў па закону адсутнiчаюць дакументы, якiя пацвярджаюць наяўнасць падстаў для заклiкання да наследавання па закону, яны могуць быць уключаны ў пасведчанне аб праве на спадчыну з пiсьмовай згоды ўсiх астатнiх спадчыннiкаў, якiя прынялi спадчыну i ў адносiнах да якiх маюцца дакументы, што з’яўляюцца падставай для заклiкання iх да наследавання па закону.». 9. З часткi другой пункта 1 артыкула 77 словы «ад спадчыннiкаў» выключыць. 10. З пункта 1 артыкула 78 словы «у спадчыннiкаў» выключыць. 11. У пункце 2 артыкула 85 слова «заканадаўствам» замянiць словамi «заканадаўчымi актамi». Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкула 4 гэтага Закона, якi ўступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 16 мая 2006 года, г. Мiнск. № 115-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спрашчэння парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеяння |
|