У Беларусi будуць больш жорсткiя нарматыўныя патрабаваннi да вытворчасцi сокаў
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
У Беларусi распрацавана Канцэпцыя развiцця нарматыўнай базы ў галiне стандартызацыi сокаў i соказмяшчальнай прадукцыi. Дакумент накiраваны на ўдасканаленне прававых актаў, з тым каб наблiзiць iх да сусветных патрабаванняў. Рэалiзацыя канцэпцыi дасць магчымасць прадухiлiць з’яўленне на рынку фальсiфiкаванай або нiзкаякаснай соказмяшчальнай прадукцыi, а таксама будзе садзейнiчаць пастаўкам на знешнi рынак натуральных якасных прадуктаў.
Аб гэтым паведамiў 26 лiпеня на прэс-канферэнцыi намеснiк дырэктара Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi Валерый Гурэвiч. Ён адзначыў, што для вызначэння сапраўднасцi сокаў у Беларусi дзейнiчае больш як 100 дзяржаўных стандартаў, якiя ўстанаўлiваюць тэхнiчныя патрабаваннi, паказчыкi па бяспецы, гiгiене, метады кантролю, правiлы маркiроўкi i ўпакоўкi, транспартавання i захоўвання. Iснуючая сiстэма адпавядае патрабаванням эканомiкi. Аднак рэспублiка рыхтуецца ўступiць у Сусветную гандлёвую арганiзацыю. Таму для забеспячэння канкурэнтаздольнасцi прадукцыi, для абароны айчыннага рынку, а таксама для прадастаўлення спажыўцу ўласнай якаснай прадукцыi, патрабаваннi да сокаў i соказмяшчальных напiткаў узмацняюцца. Гэтыя патрабаваннi выкладзены ў распрацаванай канцэпцыi, якая цяпер абмяркоўваецца. У дакуменце даюцца вызначэннi натуральнага соку, канцэнтраванага, нектару i iншых соказмяшчальных напiткаў. Узмацняюцца патрабаваннi па iх бяспецы, хiмiчнаму саставу. Упершыню прадугледжваецца сiстэмная работа ў галiне нармiравання, класiфiкацыi, тэхнiчных патрабаванняў адносна гэтай прадукцыi. Прадугледжваецца таксама ацэнка i кантроль тых паказчыкаў у названай прадукцыi, якiя да гэтага часу не нармiруюцца i не кантралююцца. Усё гэта абаронiць рынак ад няякаснай прадукцыi i дасць магчымасць ацанiць сапраўднасць сокаў. Канцэпцыю распрацаваў РУП «БелНДI харчовых прадуктаў». Дзяржстандарт Беларусi распрацуе 27 стандартаў на метады кантролю па розных паказчыках, якiя будуць гарманiзаваны з еўрапейскiмi i мiжнароднымi. Такiм чынам, будзе створана нарматыўная база для выпуску якасных i бяспечных напiткаў. Укараненне стандартаў запатрабуе затым унясення змяненняў у тэхналогiю вытворчасцi напiткаў i прымянення сучасных сродкаў вымярэння, якiя вызначаць якасць прадукцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў 26 лiпеня на прэс-канферэнцыi намеснiк дырэктара Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi Валерый Гурэвiч |
|