21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узносы з новымi ўмовамi

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

З нагоды

З 1 жнiўня ў Беларусi пачалi дзейнiчаць змяненнi ў заканадаўстве аб пенсiйным забеспячэннi. А крыху раней — новы Закон «Аб занятасцi насельнiцтва» i заканадаўства, якое датычыцца дзейнасцi рамеснiкаў. Прычым усе гэтыя дакументы шмат у чым аб’ядноўвае адно — шэраг iншых падыходаў да дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Такiм чынам, хто зараз абавязаны i хто можа рабiць страхавыя адлiчэннi, што гэта дае i якiмi будуць самi памеры ўзносаў для некаторых катэгорый грамадзян нашай краiны? Аб гэтым — гутарка карэспандэнта «Звязды» з намеснiкам кiраўнiка Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Наталляй ШАЎЛОЎСКАЙ.

— Галоўным новаўвядзеннем, безумоўна, можна лiчыць пашырэнне кола плацельшчыкаў узносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Давайце адразу ўдакладнiм: каго гэта датычыцца? I што, уласна кажучы, стала прычынай падобнага рашэння?

— Сапраўды, кола асоб, на якiх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, пашырылася. Так, па-першае, зараз стаць на ўлiк у органах Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва i плацiць узносы ў абавязковым парадку павiнны прыватныя натарыусы. Такiм чынам, згодна з заканадаўствам, гэта катэгорыя атрымае права на пенсii i дапамогi за кошт сродкаў дзяжсацстраха. Прычым вызначана, што прыватныя натарыусы робяць страхавыя адлiчэннi на аднолькавых умовах з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. Iнакш кажучы, пералiчваюць 30 працэнтаў на пенсiйнае i 6 працэнтаў — на сацыяльнае страхаванне ад велiчынi даходу, якi вызначаецца самастойна. Аднак заўважу, што ў нас ёсць найменшы абавязковы плацеж ён вызначаецца зыходзячы з мiнiмальнай зарплаты.

Другая катэгорыя асоб, на якiх распаўсюджваецца абавязковае сацыяльнае страхаванне, — гэта iнвалiды, якiя не працуюць, не дасягнулi агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту i пры гэтым атрымлiваюць штомесячную страхавую выплату як грамадзяне, якiя пацярпелi ў вынiку няшчасных здарэнняў на вытворчасцi цi прафесiйных захворванняў, а таксама асобы, якiя атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi з няшчасным здарэннем на вытворчасцi цi прафзахворваннем. Адлiчэнне самiх узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва ў дадзеным выпадку робiць Белдзяржстрах — у памеры 30 працэнтаў ад мiнiмальнай зарплаты (у адносiнах да непрацуючых iнвалiдаў) або 30 працэнтаў ад сумы налiчанай дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў сувязi са стратай здароўя на працы (у адносiнах да асоб, якiм прызначана падобная дапамога). Пры гэтым перыяд выплаты ўзносаў у Фонд будзе залiчвацца ў стаж для прызначэння працоўнай пенсii. Дарэчы, варта нагадаць, што ў выпадку, калi адначасова iснуе права на страхавую кампенсацыю як пацярпеламу ад няшчаснага здарэння цi прафзахворвання i права на пенсiю на iншых, не звязаных са стратай здароўя на працоўным месцы падставах (да прыкладу, на працоўную пенсiю па ўзросту), чалавек можа атрымлiваць дзве гэтыя выплаты.

Наступныя катэгорыi плацельшчыкаў — грамадзяне, якiя працуюць за межамi Беларусi, а таксама фiзiчныя асобы, якiя займаюцца прадугледжанымi заканадаўствам вiдамi рамеснай дзейнасцi па заяўнаму прынцыпу без дзяржаўнай рэгiстрацыi ў якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Трэба адзначыць, што дзве апошнiя катэгорыi плацяць узносы добраахвотна. I, калi ўзнiкне жаданне карыстацца сiстэмай дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, яны могуць звярнуцца ў органы Фонду i рабiць адлiчэннi.

Да слова, памеры ўзносаў на пенсiйнае страхаванне для грамадзян, якiя працуюць за межамi Беларусi, складае 30 працэнтаў ад самастойна вызначанай сумы ўласнага даходу, прычым якой-небудзь яго мiнiмальнай «планкi» тут няма. I, зразумела, пашырэнне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на гэту катэгорыю грамадзян дасць ёй магчымасць «зарабiць» сабе права на пенсiю ў нашай краiне.

Што да фiзiчных асоб, якiя займаюцца прадугледжанымi заканадаўствам вiдамi рамеснiцтва па заяўнаму прынцыпу без дзяржаўнай рэгiстрацыi ў якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, то зараз яны могуць плацiць узносы на сваё пенсiйнае i сацыяльнае страхаванне, або, пры жаданнi, — выключна на пенсiйнае або выключна на сацыяльнае страхаванне. Адпаведна, у другiм выпадку (у залежнасцi ад выбару) такiя грамадзяне атрымаюць права толькi на пенсiю цi толькi на дапамогi. Пры гэтым адлiчэннi тут зноў-такi робяцца з даходу, якi вызначаецца самастойна. А памеры самiх тарыфаў складаюць 30 працэнтаў на пенсiйнае i 6 працэнтаў — на сацыяльнае страхаванне.

— Не сакрэт, што таксама з 1 жнiўня змянiлiся страхавыя тарыфы для некаторых ужо «традыцыйных» катэгорый плацельшчыкаў? Каго закранулi новаўвядзеннi?

— Новаўвядзеннi закранулi жыллёва-будаўнiчыя, жыллёвыя, гаражна-будаўнiчыя, гаражныя кааператывы, маладзёжныя жылыя комплексы, калектывы iндывiдуальных забудоўшчыкаў, садаводчыя, садаводча-агароднiцкiя таварыствы, таварыствы ўласнiкаў, якiя не маюць даходаў ад сваёй дзейнасцi. Зараз за працуючых тут грамадзян трэба плацiць узносы ў Фонд у памеры 5 працэнтаў на пенсiйнае i 6 працэнтаў — на сацыяльнае страхаванне. Прычым нагадаю: раней памеры адлiчэнняў для гэтых плацельшчыкаў складалi 29 i 6 працэнтаў адпаведна.

Далей. Новыя памеры адлiчэнняў для калегiй адвакатаў сталi аднолькавыя з большасцю катэгорый плацельшчыкаў: 29 працэнтаў на пенсiйнае i 6 працэнтаў — на сацыяльнае страхаванне. Дагэтуль калегiям адвакатаў даводзiлася плацiць адпаведна толькi 8 i 2 працэнты.

I нарэшце. Узносы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання для грамадскiх аб’яднанняў iнвалiдаў i арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ва ўласнасцi гэтых грамадскiх аб’яднанняў, сёння вызначаны ў памеры 5 працэнтаў на пенсiйнае i 6 працэнтаў — на сацыяльнае страхаванне. Варта заўважыць, што да 1 жнiўня такiя аб’яднаннi i арганiзацыi пры пэўных умовах не рабiлi адлiчэнняў увогуле. I, як вынiк, работа ў iх не магла ўключацца ў стаж для прызначэння пенсii.

— Калi гаворка зайшла пра iнвалiдаў, нельга не прызнаць адзiн факт — многiя наймальнiкi прымаюць да сябе гэтую катэгорыю грамадзян толькi
з-за магчымасцi атрымаць пэўныя «льготы». Цi з’явiлiся яны, у прыватнасцi, па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню?

— Так. Каб заахвоцiць прыём на работу людзей з абмежаванымi магчымасцямi, вызначана, што з 1 жнiўня работадаўцы не павiнны плацiць узносы на пенсiйнае страхаванне за iнвалiдаў I i II групы. Зараз узносы налiчваюцца толькi за iнвалiдаў III групы — адлiчэннi за iх робяцца ў агульнаўсталяваных памерах i парадку. Заўважу, што гэта правiла датычыцца работадаўцаў усiх формаў уласнасцi. Прычым падобнае вызваленне ад адлiчэнняў на пенсiйнае страхаванне дзейнiчае i ў адносiнах членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I i II групы або дасягнулi агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту.

Разам з тым падкрэслю: страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў памеры 6 працэнтаў выплачваюцца ўсiмi работадаўцамi i сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi. I пры гэтым за ўсiх работнiкаў без выключэння, у тым лiку — за iнвалiдаў I i II груп. Такi падыход тлумачыцца неабходнасцю забеспячэння кожнага працуючага грамадзянiна адпаведнымi страхавымi выплатамi — да прыкладу, дапамогамi па часовай непрацаздольнасцi, па цяжарнасцi i родах, па догляду дзiцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

— У такiм разе традыцыйна папулярнае пытанне: цi трэба рабiць «пенсiйныя» адлiчэннi асобам, якiя выконваюць работы па працоўных цi грамадзянска-прававых дагаворах?

— У дадзеным выпадку нiякiх змяненняў няма. Згодна з заканадаўствам, плацельшчыкамi абавязковых страхавых узносаў на пенсiйнае страхаванне разам з работадаўцамi з’яўляюцца грамадзяне, якiя выконваюць пэўныя работы па працоўных цi грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якiх вызначана аказанне паслуг, выкананне работ i стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, а таксама на аснове членства (удзелу) у дзейнасцi юрыдычных асоб. Страхавыя выплаты для гэтай катэгорыi грамадзян складаюць па-ранейшаму 1 працэнт, прычым налiчэнне i адлiчэнне гэтых узносаў здзяйсняецца работадаўцамi.

— Якi зараз лёс датэрмiновых пенсiй, што прызначалiся некаторым беспрацоўным?

— Самi парадак i ўмовы прадастаўлення датэрмiновых пенсiй на падставе Закона «Аб занятасцi насельнiцтва» захавалiся. Аднак крынiца iх фiнансавання стала iншай. Зараз выплаты беспрацоўным-«датэрмiноўшчыкам» (ад з’яўлення права на гэту пенсiю i да дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту) робiцца не за кошт Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, а за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва. Такi крок дазваляе зменшыць нагрузку на пенсiйную сiстэму краiны i павысiць яе стабiльнасць.

Дарэчы, адна з асаблiвасцяў апошнiх змен у заканадаўстве — упарадкаване фiнансавання пенсiй у цэлым. Сёння са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва галоўным чынам выплачваюцца працоўныя пенсii, якiя, як вядома, прадастаўляюцца з улiкам страхавых адлiчэнняў. У той жа час выплата пенсiй, якiя не абумоўлены пералiчэннямi ў Фонд, ажыццяўляецца з рэспублiканскага бюджэту. I, у прыватнасцi, гаворка тут iдзе аб сацыяльных пенсiях, пенсiях ваеннаслужачым, асобам кiруючага, радавога саставу i членам iх сем’яў, а таксама пенсiях грамадзянам, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым — гутарка карэспандэнта «Звязды» з намеснiкам кiраўнiка Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Наталля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика