Французскi капялюшык як прыкмета месца i часу
Ларыса ЦIМОШЫК
Дамскi капялюшык з асабiстай калекцыi Мары, жонкi французскага пасла Стэфана Шмялеўскага, — рэч рарытэтная. Яе каштоўнасць, напэўна, цяжка адразу i ўсвядомiць — прыкольная дэталь жаночага гардэробу даўно пражыла свой час i выйшла з моды. Калi б не разуменне таго, што французская мода — гэта ўвогуле культурная з’ява, вартая асаблiвай увагi...
Увагу гэтую трэба накiраваць на выставу «Лiтаратура i мода ў Францыi ў ХIХ стагоддзi», якая адкрылася ў Цэнтральнай навуковай бiблiятэцы iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Выстава прымеркаваная да французскага нацыянальнага свята — Дня ўзяцця Бастылii, якое паўплывала на ход сусветнай гiсторыi. Пра гэта кожны беларус ведае яшчэ са школы. Як ведае iмёны i творы многiх французскiх пiсьменнiкаў. Але зусiм iншая справа — убачыць на свае вочы рарытэтныя выданнi вядомых твораў Анарэ дэ Бальзака, Гi дэ Мапасана, Вiктора Гюго, Эмiля Заля, Жорж Санд, Гюстава Флабэра, Стэндаля... Мiж iншым, менавiта з французскай лiтаратуры мы складалi ўяўленне пра французскую моду таго часу. Гераiнi раманаў Жорж Санд, напрыклад, былi апранутыя ў мудрагелiстыя сукенкi з гарсэтамi, крыналiнамi, са спаднiцамi на каркасах. Цяпер усё гэта можа ўбачыць на выставе, якая прадстаўляе французскую моду, i зразумець, чаму яна лiчыцца асаблiвымi вiдам мастацтва. А яшчэ як паглядзiш на каляровыя iлюстрацыi з парыжскiх модных часопiсаў ХIХ стагоддзя, то вельмi хочацца адчуць сябе такой французскай жанчынай: разумець, што ўсё для цябе ствараецца з любоўю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увагу гэтую трэба накiраваць на выставу «Лiтаратура i мода ў Францыi ў ХIХ стагоддзi», якая адкрылася ў Цэнтральнай навуковай бiблiятэцы iмя Якуба Кол |
|