Вырашалi «пытанне з паступленнем»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Спакушаныя карупцыяй Сёлета падчас прыёмнай кампанii ў вышэйшыя навучальныя ўстановы супрацоўнiкi службы па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi выявiлi 5 фактаў атрымання хабаруПрыёмная кампанiя — спакуслiсвая пара для аматараў лёгкай нажывы. Хоць i ведаюць прайдзiсветы, што праваахоўныя органы вельмi пiльна сочаць за «чысцiнёй» уступнага працэсу, аднак прага хуткага абагачэння за кошт бацькоў абiтурыентаў аказваецца мацнейшай. Паводле слоў оперупаўнаважанага УБЭЗ МУС Беларусi Веранiкi Пасмецьевай, калi летась падчас прыёмнай кампанii ў ВНУ барацьбiтамi з эканамiчнымi злачынствамi было выяўлена 3 факты атрымання хабару за «станоўчае вырашэнне пытання з паступленнем», то сёлета зафiксавана 5 такiх выпадкаў. Напрыклад, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта фiзiчнай культуры атрымаў хабар у памеры 5 тысяч долараў за дапамогу пры паступленнi ў гэтую ВНУ. Дзве службовыя асобы Мiнска-га дзяржаўнага вышэйшага авiяцыйнага каледжа, якiя ўваходзiлi ў прыёмную камiсiю, ацанiлi свае «карупцыйныя паслугi» ў 4 тысячы долараў. Праўда, у працэсе перамоў з айчымам абiтурыента зменшылi «таксу» ў два разы. Хабарнiкаў узялi ў момант атрымання грошай. Не перавялiся таксама i «дабрадзеi», якiя падбухторваюць бацькоў абiтурыентаў да дачы хабару. Адметна, што аргумент «не падмажаш» — не паступiш» бяруць «на ўзбраенне» нават некаторыя замежныя студэнты. У прыватнасцi, студэнт аднаго са сталiчных унiверсiтэтаў, грамадзянiн Лiвана падбухторваў бацькоў абiтурыента даць хабар дэкану факультэта. За пасрэднiцкiя паслугi iншаземец выцыганiў сабе 1050 долараў. Мiж iншым, варта нагадаць, што ў Крымiнальным кодэксе Беларусi прадугледжана даволi суровая адказнасць не толькi за атрыманне, але i за, так бы мовiць, добраахвотную дачу хабару. У прыватнасцi, хабарадаўца-спакушальнiк можа апынуцца за кратамi на тэрмiн ад 3 да 7 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета падчас прыёмнай кампанii ў вышэйшыя навучальныя ўстановы супрацоўнiкi службы па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi выявiлi 5 фактаў атрымання |
|