Як правiльна збiраць ураджай
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
Жнiвень — месяц масавай уборкi ўраджаю. Большасць садаводаў мяркуюць, што самае цяжкае — вырасцiць ураджай пладоў i ягад, а ўжо сабраць — справа нескладаная. Але ж збор ураджаю таксама мае вельмi важнае значэнне.
У кожнай культуры ёсць свае бiялагiчныя асаблiвасцi. Таму садаводы павiнны ведаць, як правiльна збiраць ураджай, калi плады дасягаюць аптымальнай спажывецкай спеласцi, а таксама якая працягласць захоўвання сабранай садавiны. Спелыя плады малiны, калi iх будуць адразу ж ужываць цi перапрацоўваць, збiраюць шляхам «даення»: пальцымi сцягваюць ягаду з пладаложа. Калi ягады пойдуць на продаж, iх збiраюць недаспелымi, пазногцем вялiкага пальца правай рукi пераразаючы пладаножку. У халодным памяшканнi малiну можна захоўваць толькi суткi. Яблыня — гэта культура з доўгiм перыядам захоўвання пладоў: летнiх гатункаў — да 14 дзён, асеннiх — да 75, зiмовых — 120—200 дзён. Яблыкi летнiх i асеннiх гатункаў выспяваюць не адначасова, гэта дазваляе выбарачна знiмаць больш спелыя плады. Адна з найбольш распаўсюджаных памылак садаводаў — затрымка са зборам некаторых летнiх гатункаў. Пры вiльготнай глебе (пасля працяглых дажджоў) цалкам спелыя плады летнiх гатункаў могуць вiсець дзесяць дзён i больш, але пры гэтым мякаць iх пераспявае, плады лопаюцца i становяцца непрыдатнымi нi для спажывання ў свежым выглядзе, нi для перапрацоўкi. Плады асеннiх гатункаў знiмаюць у 2—3 прыёмы. Сабраныя яблыкi заўсёды сартыруюць на дробныя, сярэднiя i буйныя. Буйныя плады менш лёжкiя, iх спажываюць у першую чаргу. Плады сярэдняга памеру пакiдаюць на захоўванне. З дробных пладоў гатуюць кампоты, сокi, вiны, варэннi, цукаты. Лепшы час для збору яблыкаў — халаднаватая ранiца. Тара павiнна быць загадзя вымыта i высушана на сонцы. Плод трэба знiмаць так, каб на iм засталася ўся пладаножка. Не трэба зрываць яблык з часткай пладовай драўнiны, бо гэта прывядзе да страты ўраджаю на наступны год. Сабраныя плады адразу трэба ўнесцi ў цёмны пакой, склеп, на тэрасу. Важна, каб памяшканне ўдзень не награвалася, а ўначы моцна ахалоджвалася (вокны i дзверы на ноч адчыняюць). Плады ўкладваюць радамi цi навалам. Зiмовыя гатункi яблыкаў перасцiлаюць паперай цi саломай. Скрынi з пладамi павiнны важыць не больш за 20 кг. Асноўныя правiлы збору ўраджаю 1. Агароднiну i садавiну на перапрацоўку i захоўванне трэба збiраць у сухое надвор’е. Прадукцыя, сабраная ў перыяд дажджоў, не толькi схiльная да гнiення, але i змяшчае менш мiнеральных рэчываў, у асаблiвасцi калiю, а таксама менш бiялагiчна актыўных рэчываў. 2. Масавы збор садавiны i гароднiны лепш праводзiць ранiцай, лiставую гароднiну можна ўбiраць позна ўвечары, але не ў сярэдзiне дня. Чым больш сонца, чым больш сухое i цёплае надвор’е, тым больш важна выконваць гэта правiла. 3. Знiмайце плады ў стане тэхнiчнай спеласцi, не даводзьце iх на кустах i дрэвах да поўнай гатоўнасцi (бiялагiчнай спеласцi).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнiвень — месяц масавай уборкi ўраджаю. Большасць садаводаў мяркуюць, што самае цяжкае — вырасцiць ураджай пладоў i ягад, а ўжо сабраць — справа нескл
|
|