Народ заўважыў
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
Жнiвень
1 жнiўня. Макрынiн дзень. Глядзi восень па Макрыдах. Макрыда мокрая — i восень мокрая, сухая — i восень таксама. 2 жнiўня. Iлья Прарок. Iльiн дзень. Калi ў Iльiн дзень суха, то шэсць тыдняў будзе суха, калi ў гэты дзень дождж, iсцi яму шэсць тыдняў. 4 жнiўня. Марыя Магдалiна. Калi на Мар’ю моцныя росы — лён будзе шэры i касы. На Марыю вымаюць кветкавыя цыбулiны. 7 жнiўня. Ганна Халоднiца, зiмапаказальнiца. Калi ранак халодны — зiма халодная. Якое надвор’е да абеду, такая зiма да снежня, якое надвор’е пасля абеду — такая зiма пасля снежня. 9 жнiўня. Панцеляймон Лекар. Перадасеннi збор лекавых траў. 12 жнiўня. Дзень Сiлы i Сiлуяна. Лепшы тэрмiн для пасеву азiмых — жыта, пасеянае на Сiлу i Сiлуяна, радзiцца добра. 14 жнiўня. Першы Спас. Мядовы Спас — заламваюць (падразаюць) соты. 15 жнiўня. Сцяпан Сенавал. Пачынаюць касьбу. Якi Сцяпан Сенавал, такi i верасень. Па тым, якiя днi 15—19 жнiўня, вызначалi надвор’е на верасень—студзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнiвень
|
|