Сухiя кармы: праўда i выдумкі
Аляксандр АЧАРЭТНI
«Планета жывёл» Уладальнiкi сабак усяго свету дзеляцца на дзве вялiкiя катэгорыi незалежна ад парод, якiм аддаецца перавага, i месца жыхарства. Першая катэгорыя зусiм не прымае ў якасцi корму для сваiх выхаванцаў штучныя сушаныя кармы (або «сухары», на лексiконе сабачнiкаў), аддаючы перавагу натуральным кампанентам: мясу, рыбе, крупам, малочным прадуктам i гароднiне. Другая катэгорыя, наадварот, кормiць сваiх падапечных выключна сухiмi кармамi, матывуючы гэта тым, што, маўляў, для чаго агарод гарадзiць, калi ўсё ўжо даўно прыдумана прафесiяналамi i ў сухiх збалансаваных кармах ёсць усё, што патрабуе арганiзм i што прыйдзецца да густу сабакi.Сухiя кармы выключна ўсiх фiрмаў-вытворцаў дзеляцца на чатыры асноўныя класы. Эканом-клас — тут i без асаблiвых тлумачэнняў усё зразумела; клас карыстальнiцкiх кармоў, а таксама першагатунковыя i высакаякасныя класы. Нярэдка ўладальнiкi сабак, а таксама спецыялiсты-кiнолагi заўважаюць, што пры працяглым кармленнi гэтымi кармамi з-за вялiкай колькасцi ў iх хiмiчных кансервантаў могуць быць рознага роду непрыемнасцi — ад затрымкi росту i няправiльнага развiцця да хваробы мочапалавой сiстэмы i нават злаякасных пухлiн. Рэкламныя артыкулы, якiя выступаюць за прымяненне сухiх кармоў, звычайна прапаноўваюць уладальнiкам кармiць сваiх сабак «сухарамi» нават больш высокiх катэгорый, робячы ўпор на тое, што «ў дарагiх кармах у якасцi кансервантаў выкарыстоўваюцца вiтамiны С i Е». Гэтыя вiтамiны ў прынцыпе могуць прымяняцца ў якасцi кансервантаў, але можна сабе ўявiць, якую колькасць такiх вiтамiнаў трэба туды дадаць. Як вядома, гiпервiтамiноз больш небяспечны i цяжэй вылечваецца, чым авiтамiноз. Дарэчы, вы нiколi не задумвалiся над тым, чаму людзi самi на ўжываюць на снеданне, абед i вячэру «паўнацэнны збалансаваны сухi корм»? Многiя фiрмы, напэўна, згадзiлiся б вырабляць падобнага роду «унiверсальную ежу», распрацоўка якой не выклiкала б тэхналагiчных складанасцяў. Аднак нiчога падобнага не адбываецца, людзям больш прыемна мець справу са звычайнымi прадуктамi. Узнiкае яшчэ адно пытанне: чаму нiхто не спрабуе рэкламаваць мяса як корм для сабак? Ды таму, што яго ўсё роўна купяць. А вось для таго каб купiлi сухi корм, трэба моцна пастарацца. Рэклама падобнага роду бывае часта недарэчнай. Асаблiва характэрны ролiк, якi нядаўна выйшаў на экраны, дзе зграя выжлаў бяжыць есцi качку (дзiкую). Сабакi наогул не надта ахвотна ядуць мяса дзiчыны, але тут узнiкае яшчэ адно пытанне: што б зрабiў нармальны паляўнiчы са сваiм сабакам, каб той паспрабаваў з’есцi здабытую iм птушку? Але гэта — нюансы. Ёсць яшчэ адна прычына, з-за якой усё больш i больш уладальнiкаў сабак купляюць сухi корм. Па сутнасцi, гэты спосаб гандлю ўяўляе сабой адзiн з вiдаў сецявога маркетынгу. Ветэрынарам, заводчыкам, работнiкам клубаў сабакаводства i iншым людзям, якiя так цi iнакш звязаны з сабакаводствам, прадстаўнiкi фiрмаў-вытворцаў прапаноўваюць заняцца распаўсюджваннем кармоў. Iм адпускаюць кармы па адной цане, а яны сваiм клiентам адпускаюць iх па другой. Ну i як вы думаеце, што скажа вам падобны ветэрынар або кiнолаг, пасля таго як вы запытаеце ў яго, чым кармiць вашага сабаку? Прыкладна тая ж сiстэма, што i ў вядомым «гербалайфе». Фiнансавая зацiкаўленасць — вялiкая рэч. Акрамя таго, iснуе практыка (якая не афiшуецца) заключэння вусных дамоўленасцяў з некаторымi ветэрынарнымi клiнiкамi, калi такога роду арганiзацыя атрымлiвае розныя бонусы ў абмен на тое, што яна рэкамендуе ўладальнiкам тыя або iншыя тавары для сабак. Ну а зараз пагаворым аб тым, што дакладна ўяўляюць тыя або iншыя сухiя кармы. Правядзём эксперымент. Возьмем наўздагад некалькi этыкетак ад кармоў розных вытворцаў не самага нiзкага класа. Дарэчы, пры жаданнi чытач сам зможа паўтарыць гэты нескладаны вопыт. Састаў гэтых кармоў прывядзём даслоўна. Iнгрэдыенты: Мяса кураняцi (22 працэнты), рыс (16 працэнтаў), мука з субпрадуктаў хатняй птушкi, экстракт кукурузнага пратэiну, кукуруза, жывёльны тлушч (закансерваваны з дапамогай вiтамiну Е), пшанiца, мякаць буракоў, хатняя птушка, рыбiн тлушч, яечны парашок, дрожджы, соль, калiя хларыд, DL-метамiн. Састаў: Пратэiн — 30% Тлушч — 19% Клятчатка — 2% Попел — 6,5% Кальцый — 1,3% Фосфар — 1,1% Вiльготнасць — 8% Вiтамiны i мiкраэлементы: Вiтамiн А — 21 000 МЕ/кг Вiтамiн D3 — 1800 МЕ/кг Вiтамiн Е — 110 мг/кг Медзь — 8,8 мг/кг. Як бачыце, мяса тут 22 працэнты, рысу — 16 працэнтаў, усё астатняе — напаўняльнiкi, як, напрыклад, жамерыны цукровых буракоў (адходы цукровай вытворчасцi). Па вялiкаму рахунку няважна, што ўклалi вытворцы ў корм, таму што пасля шматлiкiх апрацовак, якiя ўсе гэтыя iнгрэдыенты пройдуць, ад iх мала што застанецца. Так што ўсе гэтыя гучныя назвы («iндычка з грэчкай», «дзiчына з рысам») — спробы зрабiць асартымент больш разнастайным. Аднак самае цiкавае пачынаецца, калi чытаеш састаў корму. Склаўшы ўсё, высвятляем, што ў нас атрымлiваецца ўсяго 6,9 працэнта! Можа, памылка? Праверым, возьмем другi мяшэчак з кормам. Iнгрэдыенты: Ласось (20 працэнтаў), рыс (15 працэнтаў), кукурузная мука, пшанiца, кукурузнае вотруб’е, тунец, жывёльныя тлушчы (у якасцi антыаксiданту выкарыстоўваецца вiтамiн Е), мякаць буракоў, дрожджы, птушыныя субпрадукты, фасфат кальцыю, хларыд калiю, соль. Састаў: Пратэiн — 27% Тлушч — 17% Клятчатка — 1,7% Попел — 7% Кальцый — 1,2% Фосфар — 0,9% Вiльготнасць — 8% Вiтамiны i мiкраэлементы (на 1 кг): Вiтамiн А — 21 000 МЕ/кг Вiтамiн Д3 — 1800 МЕ/кг Вiтамiн Е — 220 мг/кг Бiятыт — 0,35 мг. Цяпер у нас атрымалася 62,8 працэнта. Што ж там ёсць яшчэ, прычым каля 40 працэнтаў, невядома. Пры ўважлiвым разглядзе iншых этыкетак высветлiлася, што ўсе гэтыя лiчбы зусiм не памылка. Недарэчнасць з працэнтамi «гуляе» з этыкеткi на этыкетку. Каб высветлiць, у чым жа справа, мы зайшлi на Iнтэрнэт-сайты некалькiх вытворцаў кармоў. На гэтых сайтах, як правiла, ёсць розныя форумы i месцы, дзе можна задаць пытаннi, што мы i зрабiлi. Вось што адказалi нам вытворцы: «У нас на ўпакоўцы ўказана колькасць асноўных харчовых рэчываў, якiя прысутнiчаюць у кармах. Таму пры iх падлiку ў суме не атрымлiваецца 100 працэнтаў...» Цудоўна, не знаходзiце? Гэта значыць, наша меркаванне аб тым, што ад пакупнiка (ад нас з вамi) спрабуюць нешта ўтаiць, хутчэй за ўсё пацвярджаецца. Як вы думаеце, што гэта за iнгрэдыент, якi, не з’яўляючыся нi бялком, нi тлушчам, нi нават вадой або попелам, займае 40 працэнтаў аб’ёму кармоў? Гэта яўна нейкi напаўняльнiк. Але што, пілаванне? Гэта пакрыта цемрай невядомасцi, але, вiдавочна, нешта такое, аб чым вытворцы саромеюцца пiсаць на ўпакоўцы. I яшчэ ёсць пытанне. Практычна ўсе вытворцы кармоў у сваёй рэкламе робяць акцэнт на тое, што пры выкарыстаннi iх прадукту шэрсць у сабак становiцца «блiскучай i шаўкавiстай». Як нi дзiўна, у гэтым яны не хiтруюць. Аднак чытачы, якiя маюць адносiны да зверагадоўлі, не дадуць схлусiць. Iснуе прэпарат, што дадаецца ў корм звяркам, якiх вырошчваюць дзеля шкурак, ад якога шкурка звяркоў перад забоем становiцца цудоўнай якасцi. Прэпарат гэты называецца пушнавіт i даюць яго толькi тым звяркам, доля якiх — дажыць да блiжэйшай зiмы i быць забiтымi на шкуркi. Тым жа звяркам, якiх гадуюць для патомства, пушнавiт не даюць, iм даюць iншыя вiтамiны разам з нармальным кормам, якi павiнны есцi драпежнiкi, а ўсё таму, што звяркi-вытворцы павiнны быць здаровымi. Мы зусiм не хацелi сказаць, што сухiя кармы — гэта зло. У некаторых сiтуацыях яны сапраўды проста незаменныя. Там, напрыклад, дзе няма халадзiльнiка, скажам, на паляваннi або на рыбалцы. Але ўжываць iх пастаянна для кармлення свайго любiмца, на мой погляд, не пажадана. Занадта шмат пытанняў яны выклiкаюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нярэдка ўладальнiкi сабак, а таксама спецыялiсты-кiнолагi заўважаюць, што пры працяглым кармленнi гэтымi кармамi з-за вялiкай колькасцi ў iх хiмiчных |
|