БАТЭ змясцiў «Дарыду»
Процiстаянне лiдараў у пятнаццатым туры чэмпiянату краiны па футболу ўнесла карэктывы ў расстаноўку каманд у верхняй частцы таблiцы. Барысаўскаму БАТЭ хапiла мiнiмальнай перамогi над ждановiцкай «Дарыдай» (1:0), каб узняцца на першае месца. Мiнскае «Дынама» выйграла ў салiгорскага «Шахцёра» 2:0 i «пераехала» з трэцяй пазiцыi на другую. Вынiкi астатнiх матчаў: «Лакаматыў» (Мiнск) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 1:0, «Гомель» — «Днепр» (Магiлёў) — 1:1, «Дынама» (Брэст) — «Нёман» (Гродна) — 1:0. Становiшча каманд: БАТЭ — 31 ачко, «Дынама» (Мн) — 30, «Дарыда» — 28, «Шахцёр» — 26, «Гомель» — 25, МТЗ-РIПА — 23, «Лакаматыў» (Вц) — 22, «Дынама» (Бр) — 20, «Нафтан» — 19, «Днепр», «Тарпеда» — па 18, «Нёман» — 13, «Лакаматыў» (Мн) — 10, «Белшына» — 7 ачкоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Процiстаянне лiдараў у пятнаццатым туры чэмпiянату краiны па футболу ўнесла карэктывы ў расстаноўку каманд у верхняй частцы таблiцы
|
|