Цi возьмем рэванш?
Стаў вядомы спiс футбалiстаў, якiх галоўны трэнер нашай зборнай Юрый Пунтус выклiкаў на таварыскi матч з Андорай, што пройдзе 16 жнiўня на мiнскiм «Дынама». У асноўным сярод кандыдатаў выйсцi на поле беларускiя легiянеры, якiя гуляюць у Расii. Выклiканы i Аляксандр Глеб, i Вiталь Кутузаў. Што ж датычыцца нашых шанцаў на перамогу, то сусветны рэйтынг сапернiкаў значна нiжэй беларускага: яны знаходзяцца на 131-й пазiцыi, а Беларусь — на 73-й. Аднак у мiнулай сустрэчы, таксама таварыскай, у красавiку 2000 года нашы iгракi ўступiлi Андоры з лiкам 0:2. Сёлета ёсць магчымасць узяць рэванш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаў вядомы спiс футбалiстаў, якiх галоўны трэнер нашай зборнай Юрый Пунтус выклiкаў на таварыскi матч з Андорай, што пройдзе 16 жнiўня на мiнскiм «Ды |
|