Узрастаюць памеры дзiцячых дапамог
Алена ПРУС, БЕЛТА
У Беларусi са жнiўня на 4,4 працэнта павялiчваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.
Таццяна Шаметавец адзначыла, што з 1 жнiўня па 31 кастрычнiка гэтага года штомесячныя дапамогi па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту 3 гадоў складзе Br110 тыс. 240, больш 3 гадоў — Br50 тыс. 880. Аднаразовая дапамога ў сувязi з нараджэннем першага i другога дзiцяцi дасягне Br339 тыс. 200. Пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей беларускiя сем’i са жнiўня будуць атрымлiваць аднаразовую дапамогу ў памеры Br508 тыс. 800. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлiк у дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi пры нараджэннi першага i другога дзiцяцi, складзе Br169 тыс. 600, пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей — Br254 тыс. 400.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Шаметавец адзначыла, што з 1 жнiўня па 31 кастрычнiка гэтага года штомесячныя дапамогi па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту 3 гадоў скл |
|