Гэта вам не Рыо-дэ-Жанейра, гэта Мiнск
Вольга БЕРАСНЕВА, «Мiнск—Навiны»
Маляўнiчы карнавал пройдзе ў беларускай сталiцы ў апошнi тыдзень лета.
З iнiцыятывай яго правядзення выступiў Сучасны мастацкi тэатр. Кожны дзень з 23 па 30 жнiўня мiнчан i гасцей сталiцы запрашаюць ва ўнутраны дворык канцэртнай залы «Мiнск» на арыгiнальнае шоу. У яго праграме — выступленне маладога сталiчнага трыо акцёраў «Дзецiдзяцей», факельнае шэсце з феерверкамi i вулiчнае шоу артыстаў тэатра пластыкi «Iнжэст» пад кiраўнiцтвам Вячаслава Iназемцава. Завяршаць жа кожны карнавальны дзень будзе спектакль — ужо ў зале тэатра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маляўнiчы карнавал пройдзе ў беларускай сталiцы ў апошнi тыдзень лета |
|