Аўтобусы «ўзорныя», трамваi «цiхiя»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Навiны сталiцы Да канца года на сталiчных вулiцах з’явiцца 300 новых аўтобусаў, 200 тралейбусаў i 20 трамваяў. Змены закранулi i транспартную сiстэму: менавiта з-за поўнага тэхнiчнага зносу кантактнай электрычнай сеткi (яе ўзрост перавалiў за паўстагоддзе) на цэнтральных вулiцах спынiўся рух тралейбусаў. А ў блiжэйшы час новыя тралейбусныя маршруты будуць працягнуты ў раёнах Рафiева—Адзiнцова, Гiнтаўта—Калiноўскага i Лошыца—Маякоўскага.Як паведамiў генеральны дырэктар КУП «Мiнсктранс» Лявонцiй Папянок, за суткi сталiчны камунальны транспарт перавозiць каля 2 мiльёнаў чалавек. Найбольш папулярным застаецца метро — iм карыстаецца 37 працэнтаў мiнчан i гасцей сталiцы, на другiм месцы паслугi аўтобусаў. Менш за ўсё ездзяць на трамваях — толькi чатыры працэнты. — Трэба адзначыць, што знiзiлася колькасць карыстальнiкаў грамадскiм транспартам. Зараз у часы пiк няма вялiкiх натоўпаў, як было некалькi гадоў таму. Гэтаму спрыяе i павелiчэнне прыватных аўтамабiляў, i развiтая сетка маршрутных таксi. Адначасова палепшылася якасць абслугоўвання. Мы патрабуем ад вадзiцеляў належнага знешняга выгляду i адпаведнай культуры паводзiнаў з пасажырамi. З’яўленне так званых узорных аўтобусаў, з моўнымi iнфарматарамi, усталяваным у салоне даведачным экранам прыносiць добрыя вынiкi, — кажа Лявонцiй Папянок, — усё менш скарагаў на тое, што вадзiцель спынiўся не каля бардзюра або «зачынiў» чалавека дзвярыма. Аднак парушэннi ўсё ж такi сустракаюцца, i мы разбiраемся з кожным такiм выпадкам. Праблем заўсёды хапае. Напрыклад, тралейбусны парк № 1 у блiжэйшы час будзе цалкам расфармiраваны. Усiх вадзiцеляў i калону машын возьмуць да сябе iншыя сталiчныя транспартныя паркi. Маршруты ж руху застануцца без змяненняў. Рамонту чакаюць i трамвайныя лiнii. Жыхары блiжэйшых да прыпынкаў дамоў скардзяцца на вялiкi шум падчас руху трамвая. Таму ў будучым транспартныя рэйкi будуць пракладвацца па новай тэхналогii пад назвай «экамост», якая практычна выключае гукавое суправаджэнне трамвайнага ходу. З 20 жнiўня на вулiцах сталiцы стане больш аўтобусаў i тралейбусаў. Грамадскi транспарт рыхтуецца да восеньскага сезона. З выхадам гараджан з водпускаў актыўную работу пачынаюць i камунальныя перавозчыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года на сталiчных вулiцах з’явiцца 300 новых аўтобусаў, 200 тралейбусаў i 20 трамваяў. Змены закранулi i транспартную сiстэму |
|