Нас, «мабільных», — 5 мільёнаў
Аляксей РАМАНЧУК, БЕЛТА
Агульная колькасць абанентаў сотавай сувязi ў Беларусi перавысiла 5 млн — у адпаведнасцi са статыстыкай падключэнняў у лiпенi, якая прадастаўлена беларускiмi мабiльнымi аператарамi.
Так, паводле даных СП ТАА «МЛС», у сетцы Velcom па стану на 1 жнiўня абслугоўвалася 2 млн 360 тыс. абанентаў. Паводле iнфармацыi СТАА «Мабiльныя ТэлеСiстэмы», да сеткi МТС падключана 2 млн 680 тыс. карыстальнiкаў. У сетцы ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» (БеСТ) абслугоўваецца каля 10 тыс. абанентаў, у сетцы Diallog ТАА СП «БелСел» — каля 100 тыс. Такiм чынам, агульная колькасць абанентаў сотавай сувязi ў Беларусi ў пачатку жнiўня перавысiла 5 млн 150 тыс. З пачатку 2006 года да сетак сотавай сувязi падключылася каля 1 млн чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульная колькасць абанентаў сотавай сувязi ў Беларусi перавысiла 5 млн — у адпаведнасцi са статыстыкай падключэнняў у лiпенi, якая прадастаўлена бела
|
|